Перайсці да зместу

Алея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алея з пальмаў у садзе Масі (фр.) у горадзе Тарб
Алея ля палаца Соргенфры (дац.) у Капенгагене

Але́я (фр.: allée, aller — ісці) — дарога, пешаходная ці праезная (звычайна ў парку, садзе, часам па-за імі), абсаджаная паабапал дрэвамі, часам у спалучэнні з хмызнякамі.

Тыпы алей — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пейзажных парках і садах — вызначаюцца архітэктурнай задумай, якая і дыктуе іх будову: двухрадные і шматрадныя, аднаярусныя і шмат'ярусныя, з падзяляльнай паласой, аркавыя (так званыя пергалы), з жывой загараддзю і іншыя.

Дрэвы і хмызнякі могуць быць свабодна растучымі або фармаванымі. Для алей ужываюць дрэвы з кампактнай кронай, даўгавечныя і ўстойлівыя да неспрыяльных умоў вырастання; з іглічных — лістоўніцу, елку, піхту, кіпарыс і іншыя, з ліставых — ліпу, дуб, вяз, бярозу, бук, граб, платан, гледычыю, клён і іншыя.

Сярэдняя адлегласць паміж дрэвамі ў радзе 5 м, паміж радамі — 10 м; у залежнасці ад памераў і формы кроны яна можа быць павялічана ці паменшана.