Альжбета Гаштольд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альжбета Радзівіл
Альжбета Гаштольд
Нараджэнне 1474
Смерць 1502
Род Гаштольды
Бацька Марцін Гаштольд
Маці Ганна з Гальшанскіх[d]
Муж Ян Радзівіл[1]

Альжбета Радзівіл, народжаная Гаштольд (1474 — 1502) — жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Яна Радзівіла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Марціна Гаштольда і яго другой жонкі Ганны з Гальшанскіх, дачкі Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага. Мела брата Альбрэхта Гаштольда.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1492 годзе ўзялі шлюб з кашталянам троцкім Янам Радзівілам, з якім пражылі 10 гадоў.

у шлюбе мелі трох сыноў і дзвюх дачок, але ўсе яны памёрлі ў дзяцінстве.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы партрэт Альжбеты з Гаштольдаў з серыі партрэтаў у лаўровым вянку, які захоўваецца ў Варшаўскім Нацыянальным музеі.

Зноскі