Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
«Гіпацэнтаўр» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Скіргайла | ||||||
Пераемнік | Іван Барысавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 1364 | ||||||
Смерць | не раней за 12 лютага 1401 | ||||||
Род | Гальшанскія[1] | ||||||
Бацька | Альгімонт Гальшанскі[1] | ||||||
Жонка | Агрыпіна Святаслаўна[d][2] | ||||||
Дзеці | Юліянія Іванаўна Гальшанская[3], Андрэй Вязынскі[1], Міхаіл Іванавіч Гальшанскі[4], Сямён Іванавіч Гальшанскі[1] і Аляксандр Нялюб Гальшанскі[d][1] | ||||||
![]() |
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — 1401) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта[5]. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта[5] ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае дамены наўзамен. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе пад час літоўскай грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў.
У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[5]. Набыццё такога саюзніка для Вітаўта на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне.
3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве[5]. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна).
Будучы каталіком, заснаваў кіеўскую дыяцэзію лацінскага абраду[6].
Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі[5].
Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым жа годзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Агрыпінай (1350/2 — ?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта[7].
Дзеці:
- Аляксандр Нялюб (каля 1364/6 — пасля 1406)[7];
- Барыс (каля 1368—1399)[7];
- Сямён Люты (каля 1370—1433) — намеснік у Ноўгарадзе Вялікім[6] у 1422 годзе;
- Міхаіл (каля 1372—1433) — намеснік кіеўскі[6];
- Андрэй (каля 1374 — ?);
- Юліянія (1375—1448), у шлюбе 1) з князем карачаўскім Iванам Мсціславічам Хоцетам, 2) з 1418 з вялікім князем літоўскім Вітаўтам[7];
- Ганна, паводле адной з версій, была ў шлюбе з мазавецкім князем Баляславам III[7], але імаверным лічыцца, што Баляслаў быў жанаты з Ганнай Фёдараўнай , дачкой князя Фёдара Альгердавіча і ўнучкай вялікага князя Альгерда.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95, 459.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95, 160.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95, 161.
- ↑ а б в г д Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ а б в Tęgowski J.?! Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. S. 27-45.
- ↑ а б в г д Князья Гольшанские (Ольшанские) . Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — S. 94-115.
- Tęgowski J.?!. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. — S. 27-45.
- Jonynas, Ignas. «Alšėniškiai» // Vaclovas Biržiška (red.). Lietuviškoji enciklopedija I. Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. P. 347—359.
- Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. Vytautas Spečiūnas (red.). Vilnius: Moklso ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 78. ISBN 5-420-01535-8.
- Edvardas Gudavičius. Jonas Alšėniškis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. I (A-Ar). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. 629 psl.
- Stefan M. Kuczyński. Holszański Iwan Olgimuntowic… h. Hippocentaurus (zm. 1401) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 587—588.
- Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok, 2018. — S. 441—461.