Альтэрнатыва для Германіі
Альтэрнатыва для Германіі | |
---|---|
ням.: Alternative für Deutschland | |
Лідар | Ціна Хрупала, Аліс Вайдэль |
Заснавальнік | Bernd Lucke[d] |
Дата заснавання | 6 лютага 2013 |
Штаб-кватэра | Берлін |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Маладая Альтэрнатыва для Германіі[d] |
Колькасць членаў | 25 000[1] |
Дэвіз | Mut zur Wahrheit |
Месцаў у Бундэстагу |
81 / 736 |
Месцаў у Ландтагах |
228 / 1884 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
9 / 96 |
Сайт | afd.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Альтэрнатыва для Германіі» (ням.: AfD) — правая партыя ў Германіі, заснаваная 6 лютага 2013 года.
Устаноўчы з’езд «АдГ» адбыўся 14 красавіка 2013 года ў Берліне. Яе лідарамі была абрана «Тройка» з прафесара эканомікі Бернда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Петры і журналіста Конрада Адама. На федэральных выбарах 22 верасня 2013 года партыя набрала 4,7% і засталася без месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Еўрапейскі парламент 2014 года аб’яднанне набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазней ў саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Германіі з адным месцам у Еўрапарламенце). На парламенцкіх выбарах 2017 года партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасць прайсці ў Бундэстаг. Аб’яднанне набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў нямецкім заканадаўчым органе[2].
Праграма
[правіць | правіць зыходнік]23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) партыйны з’езд «Альтэрнатывы для Германіі» зацвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Бундэстаг, што налічвала 15 раздзелаў:
1) Абарона дэмакратыі ў Германіі;
2) Еўра не ўдалося: валюта, грашовая і фінансавая палітыка;
3) Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці;
4) Унутраная бяспека;
5) Прытулку патрэбная граніца: перасяленне і прыстанішча;
6) Іслам у сутыкненні са свабодным дэмакратычным ладам;
7) Культура жаданасці дзяцей: спрыянне сям’і і рост насельніцтва;
8) Выхаванне і школа: мужнасць, каб адрозніваць;
9) Культура і СМІ;
10) Падаткі і фінансы, гаспадарка і праца;
11) Сацыяльная палітыка;
12) Наша ахова здароўя пад пагрозай;
13) Канец варожасці да тэхналогіі: энергія і клімат;
14) Утрымліваць і разбудоўваць шляхі зносін, павялічыць жыллёвае будаўніцтва, развіваць сельскія мясцовасці;
15) Ахова наваколля, прыроды і жывёл, абарона спажыўцоў і сельская гаспадарка.
У 6-м раздзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасці. Яна з’яўляецца праявам асноўных правоў на вольнае выказванне думак і свабоду творчасці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаванне мусульман да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаванне будаўніцтва і працы мячэцяў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасць каля 900 мячэцяў ТІССР (Турэцка-ісламскага саюза па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага «Ведамства рэлігійных спраў» Турцыі з’яўляецца непрымальнай. Праз ТІССР аўтарытарная Турцыя моцна ўплывае на многіх грамадзян турэцкага паходжання, якія жывуць у Германіі». Дадаткова ў раздзеле змяшчаліся заклікі: «Скасаваць кафедры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх універсітэтах і пераўтварыць іх у нейтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдГ заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадскіх месцах і на дзяржаўнай службе»[3].
7-ы раздзел перадвыбарчай праграмы 2017 года змяшчаў 7 тэзісаў:
1) Германію не знішчыць;
2) Умацаваць шлюб і сям’ю;
3) Дзеці маюць патрэбу ў абодвух бацьках: з’яўленне няпоўных сем’яў непажадана;
4) Цаніць сямейны догляд;
5) Ахова ненароджанага жыцця;
6) Дзеці палымяна вітаюцца;
7) Для яснага вобраза сям’і — палавая ідэалогія антыканстытуцыйная.
Першы пункт 7-га тэзіса называўся «Палавая ідэалогія прэч са школы — спыніць ранняе сексуалізаванне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсліванне гома- і транссексуальнасці ў навучанні, так званая «плоцевая педагогіка разнастайнасці», насамрэч забяспечвае недапушчальнае ўмяшанне ў развіццё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаванне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта праз незнаёмых асоб у школе і найчасцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй сексуальнай ідэнтычнасці, якую празмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасць». Таксама: «АдГ выразна супрацьстаіць усялякім спробам знішчыць традыцыйную будову сям’і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхавання ў дзіцячых садках і школах»[3].
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» 2017 года, зацверджаная на з’ездзе 23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія), уключала 3-і раздзел «Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці», які змяшчаў 6 тэзісаў:
1) Знешняя палітыка мае грунтавацца на нямецкіх зацікаўленасцях;
2) Дачыненні з важкімі дзяржавамі;
3) Германія мае самаабараняцца;
4) Пра стратэгію народнай бяспекі;
5) Германія мае разбудоўваць сваю гаспадарчую моц;
6) Палітыка развіцця: устойлівасць ды бяспекавыя і гаспадарчыя зацікаўленасці.
Паводле 2-га тэзіса «Дачыненні з важкімі дзяржавамі», «АдГ адхіляе стварэнне арміі ЕС або выкарыстанне нямецкіх узброеных сіл у замежных зацікаўленасцях». У дачыненні Расіі «АдГ выступае за спыненне палітыкі санкцый. Гаспадарчую супрацу з Расіяй варта наадварот паглыбіць». «Акрамя таго, АдГ адхіляе ўступленне Турцыі ў ЕС і патрабуе безадкладнага сканчэння ўсіх перамоў пра далучэнне»[3].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]14 мая 2017 года на выбарах у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія «Альтэрнатыва для Германіі» атрымала 7,6% галасоў выбаршчыкаў і заняла 16 месцаў у мясцовым ландтагу. У выніку прысутнасць партыі вырасла да 13 з 16 зямель Германіі, акрамя Баварыі, Гесена і Ніжняй Саксоніі[4]. На выбарах у Бундэстаг Германіі 24 верасня 2017 года заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў АдГ выступіла за: забарону будаваць пры мячэцях мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзенне рэферэндума аб вяртанні нямецкай маркі замест еўра; абмежаванне кіравання канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзенне прамых выбараў прэзідэнта; пераўтварэнне Еўрапейскага Саюза ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць і вяртанне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаванне дзяржаўных субсідый ветравай і сонечнай энергетыцы, працяг выкарыстання АЭС[5]. Не галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[6].
Зноскі
- ↑ https://afd-kompakt.de/2017/01/03/jahres-auftakt-nach-mass-die-afd-hat-mehr-als-25-000-mitglieder/ Архівавана 8 студзеня 2017.
- ↑ У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Угару да: а б в Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» на выбары ў нямецкі Бундэстаг 24 верасня 2017 г. «Праграма для Германіі» (ням.)(недаступная спасылка). «Альтэрнатыва для Германіі» (23 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Анатоль Сідараў. Свята на вуліцы правых. Сацыял-дэмакраты прайгралі выбары ў яшчэ адной зямлі ФРГ(недаступная спасылка). Крыніца.інфо (15 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
- ↑ Глядзіце, хто прыйшоў: за што выступае «Альтэрнатыва для Германіі» . Радыё «Свабода» (25 верасня 2017).
- ↑ Ніжняя палата парламента Германіі (Бундэстаг) ухваліла аднаполыя шлюбы, Радыё Свабода
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альтэрнатыва для Германіі