Перайсці да зместу

Аляксандр Бардзіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Бардзіні
Дата нараджэння 17 лістапада 1913(1913-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1995(1995-07-30)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Q130619672?
Месца працы
Прафесія акцёр, выкладчык універсітэта, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, рэжысёр
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы Odznaka tytułu honorowego „Zasłużony Nauczyciel PRL” медаль «10-годдзе Народнай Польшчы» Medal of the National Education Commission
IMDb ID 0054270
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Бардзіні (польск.: Aleksander Bardini; 17 лістапада 1913, Лодзь30 ліпеня 1995, Варшава) — польскі акцёр тэатра, кабарэ, кіно, радыё і тэлебачання, оперны і тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатраў.

Аляксандр Бардзіні нарадзіўся ў 1913 годзе ў Лодзі. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Варшаве, які скончыў у 1935 годзе. Яго настаўнікамі былі Леон Шылер[pl] і Аляксандр Зельвяровіч[pl]. На тэатральнай сцэне дэбютаваў у 1935 годзе ў Вільні.

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны выступаў у Польскім тэатры ў Варшаве. Перыяды акупацыі Бардзіні правёў у Львове. З верасня 1939 года па чэрвень 1941 года працаваў акцёрам і рэжысёрам у Польскім драматычным тэатры ў Львове. Падчас нямецкай акупацыі ўцёк з львоўскага гета.

У пасляваенны час быў акцёрам тэатраў розных гарадоў (Вільня, Варшава, Львоў, Катавіцы, Лодзь). Выступаў у спектаклях «Тэлетэатра» ў 1957—1994 гадах, а таксама ў радыёперадачах.

Памёр у 1995 годзе ў Варшаве. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.

Выбраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
ф Без канца Bez końca Мечыслаў Лабрадар
1988
ф Дэкалог, два Dekalog, dwa доктар, галоўурач бальніцы
1988
ф Дэкалог, чатыры Dekalog, cztery доктар, галоўурач бальніцы
1991
ф Падвойнае жыццё Веранікі La double vie de Véronique дырыжор аркестра
1994
ф Тры колеры: Белы Trois couleurs: Blanc натарыус
  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Aleksander Bardini // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://theaterencyclopedie.nl/wiki/index.php?curid=205825
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #135782899 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.