Тры колеры: Белы
«Тры ко́леры: Бе́лы» (фр.: Trois couleurs: Blanc, польск.: Trzy kolory: Biały) — мастацкі фільм 1994 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Збігнеў Замахоўскі і Жулі Дэльпі[9].
«Белы» з’яўляецца другой часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Белы» — роўнасць.
Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1994 года ў Францыі[10]. 15 лютага «Белы» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 44-га[en] Берлінскага кінафестывалю, дзе быў адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру[11]. Апроч таго фільм быў удастоены намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм .
Анатацыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на чорным рынку, і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…
Музыка[правіць | правіць зыходнік]
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 17 чэрвеня 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4[12]. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[13].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
44-ы[en] Берлінскі кінафестываль | 10—10.02.1994 Берлін |
«Залаты мядзведзь» | Кшыштаф Кеслёўскі | Намінацыя | |
«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру | Кшыштаф Кеслёўскі | Перамога | |||
7-я прэмія «Фелікс» | 27.11.1994 Берлін |
Найлепшы еўрапейскі фільм | Кшыштаф Кеслёўскі | Намінацыя | [14] |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=5968 Праверана 18 сакавіка 2018.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 http://www.imdb.com/title/tt0111507/ Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 http://www.filmaffinity.com/es/film311623.html Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ 4,0 4,1 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-85307/ Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=85307.html Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 http://stopklatka.pl/film/trzy-kolory-bialy Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 https://web.archive.org/web/20200329091434/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/three-colours-white.5389 Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 8,17 8,18 8,19 8,20 8,21 8,22 8,23 8,24 8,25 8,26 8,27 8,28 8,29 8,30 http://www.imdb.com/title/tt0111507/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ Trois couleurs: Blanc (1994) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ Trois couleurs: Blanc — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ Trois couleurs: Blanc — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ Роджэр Эберт. White movie review & film summary (1994) — Roger Ebert(англ.) . Роджэр Эберт (17 чэрвеня 1994). Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ Роджэр Эберт. Three Colors Trilogy: Blue, White, Red Movie Review — Roger Ebert(англ.) . Роджэр Эберт. (9 сакавіка 2003). Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ European Film Academy: Nominations 1994(англ.) . Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 14 снежня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- Geoff Andrew. The ʻThree Coloursʼ Trilogy. — BFI Pub., 1998. — 96 p. — (BFI modern classics). — ISBN 0-85170-569-3.
- Annette Insdorf. Double Lives, Second Chances: The Cinema of Krzysztof Kieslowski. — Miamax, 1999. — 240 p.
- Marek Haltof. The Cinema of Krzysztof Kieślowski: Variations on Destiny and Chance. — Wallflower Press, 2004. — xiv, 191 p. — (Directors' Cuts). — ISBN 1-903364-91-4.
- Joseph Kickasola. The Films of Krzysztof Kieslowski: The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-82641-559-2.
- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
- Slavoj Žižek. The Fright of Real Tears: Krzysztof Kieślowski Between Theory and Post-theory. — BFI Publishing, 2001. — 213 p.
- After Kieślowski: The Legacy of Krzysztof Kieślowski / Edited by Steven Woodward. — Wayne State University Press, 2009. — 247 p. — (Contemporary Film and Television Series). — ISBN 978-0-8143-3326-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тры колеры: Белы на сайце «AllMovie» (англ.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «FilmAffinity» (англ.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «FilmPolski.pl» (польск.)
- Тры колеры: Белы на сайце «FilmWeb.pl» (польск.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «Metacritic» (англ.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
(на 14.12.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «КиноПоиск» (руск.)
(на 14.12.2019)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1994 года
- Тры колеры (кінасерыя)
- Фільмы Францыі 1994 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Кінакамедыі Францыі
- Фільмы Польшчы 1994 года
- Фільмы-драмы Польшчы
- Кінакамедыі Польшчы
- Фільмы-драмы Швейцарыі
- Кінакамедыі Швейцарыі
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на польскай мове
- Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага
- Фільмы прадзюсара Марына Карміца
- Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага
- Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер
- Фільмы, знятыя ў Францыі
- Фільмы, знятыя ў Парыжы
- Фільмы, знятыя ў Польшчы
- Фільмы пра развод
- Фільмы пра імігрантаў
- Фільмы пра расы і этнасы
- Фільмы пра Парыж
- Фільмы пра Польшчу
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)