Без канца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Без канцаM:
польск.: Bez końca
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 109 хв.
Краіна
Мова польская, англійская[1] і італьянская мова[1]
Год 17 чэрвеня 1985[1]
IMDb ID 0086961

«Без канца» (польск.: Bez końca) — польскі драматычны фільм 1985 года кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Першая сумесная праца рэжысёра з суаўтарам сцэнарыя Кшыштафам Пясевічам і кампазітарам Збігневам Прайснерам, з якімі ён пазней рабіў усе наступныя фільмы. Галоўныя ролі выканалі Гражына Шапалоўска[pl], Марыя Пакульніс[pl], Аляксандр Бардзіні, Ежы Радзівіловіч[pl], Артур Барчыш[pl][6].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Адвакат Антоні Зыра памірае ад сардэчнага прыступу. Пасля смерці мужа, яго жонка Уршуля губляе сэнс свайго існавання, Антэк быў для яе самым блізкім чалавекам. Ні праца перакладчыцай, ні выхаванне сына не могуць вярнуць ёй жаданне жыць. Неўзабаве да яе па дапамогу звяртаецца Ёанна, жонка рабочага Дарыюша Стаха, асуджанага за арганізацыю забастоўкі. Антэк быў яго адвакатам. Шчыра жадаючы дапамагчы, Уршуля бярэцца знайсці новага адваката, яна праглядае паперы мужа і знаходзіць імя адваката Лабрадара. Праз нейкі час, Уршуля зноў вяртаецца да мужавых папераў і заўважае, што побач з прозвішчам Лабрадара стаіць пытальнік, выведзены чырвоным фламастарам. Спярша яна думае, што гэта зрабіў яе сын Яцак, але неўзабаве ў яе з’яўляецца іншая думка. Яна пачынае падазраваць, што гэта знак ад Антэка.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Гражына Шапалоўска[pl]   –   Уршуля Зыра
   Марыя Пакульніс[pl]   –   Ёанна Стах, жонка Дарыюша
   Аляксандр Бардзіні   –   Мечыслаў Лабрадар
   Ежы Радзівіловіч[pl]   –   Антоні Зыра
   Артур Барчыш[pl]   –   Дарыюш Стах

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0086961/ Праверана 12 ліпеня 2016.
  3. http://stopklatka.pl/film/bez-konca-1984 Праверана 12 ліпеня 2016.
  4. а б в г http://www.imdb.com/title/tt0086961/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
  5. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4027.html Праверана 12 ліпеня 2016.
  6. Bez konca (1985) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]