Дэкалог, два

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэкалог, дваM:
польск.: Dekalog, dwa
Жанр драма
Рэжысёр Кшыштаф Кеслёўскі
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст Кшыштаф Пясевіч
Кшыштаф Кеслёўскі
У галоўных
ролях
Крыстына Янда
Аляксандр Бардзіні
Ольгерд Лукашэвіч
Аператар Эдвард Класінскі
Кампазітар Збігнеў Прайснер
Кінакампанія Польскае тэлебачанне[d]
Працягласць 57 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1989
Папярэдні фільм Дэкалог, адзін
Наступны фільм Дэкалог, тры
IMDb ID 0094984

«Дэкало́г, два» (польск.: Dekalog, dwa) — другая частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 1990 года.[1]

Фільм «Дэкалог, два» адпавядае другой з Дзесяці запаведзяў: «Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна».[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Другая запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна».[2]

Пажылы доктар (Аляксандр Бардзіні) праводзіць вольны час, вырошчваючы расліны і даглядаючы птушачку і рыбак. Ён расказвае аб сваім жыцці прыбіральшчыцы Барбары ў форме своеасаблівага серыялу, заканчваючы свае аповеды словамі «ну а працяг на наступным тыдні». На некалькі паверхаў вышэй жыве Дарота Гелер (Крыстына Янда), жанчына ва ўзросце 30 гадоў. Яна скрыпачка ў філарманічным аркестры.

Доктар сустракае Дароту, калі ўваходзіць у ліфт ранкам – яна курыць у калідоры, гледзячы ў акно. Ён вітаецца з ёй, яна проста ківае яму ў адказ. Яна, відавочна, хоча пагутарыць з ім, але не асмельваецца. Доктар вяртаецца з крамы і зноў бачыць Дароту – яна ўсё на тым жа месцы. Яна маўчыць, але як толькі доктар зачыняе за сабой дзверы кватэры, яна ідзе за ім. Ён адчыняе, але яна ўсё адно маўчыць. Нарэшце ён гаворыць: «Вам ад мяне нешта патрэбна». Яна адказвае: «Так, Вы, пэўна, памятаеце мяне, я жыву вышэй». Так, ён памятае: два гады таму яна збіла на машыне яго сабаку. Дарота, урэшце, гаворыць, у чым справа: ёй тэрмінова трэба ведаць, ці ёсць шанец на выздараўленне яе мужа, Анджэя Гелера, які зараз сур’ёзна хворы і ляжыць у бальніцы, дзе працуе доктар. Той адказвае цвёрда, але ветліва, што яго прыёмныя гадзіны паслязаўтра ў другой палове дня. «Шкада, што я збіла не Вас» – кажа Дарота і сыходзіць. Пазней у той жа дзень доктар зноў сустракае яе – яна па-ранейшаму курыць ля акна – і вырашае злітавацца. Ён прапануе ёй падысці ў бальніцу пасля абеду.

Прыйшоўшы на працу, доктар запрашвае інфармацыю па Анджэю Гелеру. Зайшоўшы ў палату Анджэя, ён бачыць, што Дарота сядзіць ля ложка хворага. Яна прынесла кансерваваныя клубніцы. Але ўбачыўшы, што Анджэй такі слабы, вырашае забраць банку з сабой. Яе спыняе іншы пацыент з гэтай палаты, які раней маўчаў і здаваўся непрытомным. Ён просіць яе пакінуць клубніцы, бо Анджэй можа з’есці іх і пазней. Дарота сыходзіць і развітваецца з суседам па пакоі, але не развітваецца з мужам. Яна чакае перад кабінетам доктара. Нарэшце доктар кліча яе і кажа, што Анджэй вельмі хворы і што з ім усё зусім нядобра. Але ён дадае, што ў яго практыцы выздараўлівалі і не такія безнадзейныя пацыенты. Таму прагнозаў ён рабіць не стане. Яна злосна кажа, што «ён павінен...», але доктар яе перарывае.

У канцы дня Дарота праследуе доктара на машыне да самага дому. Яны прыходзіць у яго кватэру і запальвае цыгарэту, не пытаючыся дазволу. Яна выкарыстоўвае карабок у якасці попельніцы, і калі яна спрабуе затушыць цыгарэту, карабок успыхвае ў яе руках. Дарота расказвае, што яна на трэцім месяцы цяжарнасці, але не ад мужа. І што гэта яе апошні шанец мець дзіця. Яна настойвае на тым, што можна кахаць двух чалавек адначасова. Яна хоча ведаць, ці будзе Анджэй жыць, бо вырашыла для сябе, што калі ён памрэ, яна народзіць, калі ж выжыве – то зробіць аборт. Пазней, калі Дарота вярнулася дамоў, да яе заходзіць альпініст, сябра яе мужа, каб вярнуць альпінісцкі рыштунак Анджэя. Яна са злосцю зазначае, што Анджэй усё яшчэ жывы і што яго экіпіроўка належыць клубу альпіністаў.

На наступны дзень Дарота адпраўляецца да гінеколага і назначае дату аборту – праз два дні. Яе палюбоўнік, піяніст, які зараз у ад’ездзе на гастролях, перадае ёй просьбу прывезці ноты, што ён пакінуў на фартэпіяна. Ноччу ў тэлефоннай размове яна паведамляе яму, што не паедзе да яго за мяжу. І што збіраецца зрабіць аборт. Ён жа адказвае, што хоча быць з ёй і не разумее яе.

На наступны дзень у медыцынскай лабараторыі бальніцы доктар разглядае тры ўзоры тканкі пад мікраскопам. Ён пытаецца ў калегі, якога той меркаванне. Той пачынае «Вы заўжды нас вучылі...», але доктар рэзка перарывае яго і настойвае, каб той выказаў сваё ўласнае меркаванне, тады ён адзначае, што хвароба прагрэсіруе. Калі Дарота вяртаецца ў бальнічную палату, яна бачыць, што адтуль вывозяць труп, але, увайшоўшы, разумее, што гэта не Анджэй, а яго сусед па палаце, які напярэдадні здаваўся куды больш здаровым. Яна набліжаецца да свайго мужа, які выглядае вельмі слабым, і ўпершыню за фільм дакранаецца да яго.

Дарота перарывае сустрэчу дактароў, каб нагадаць доктару, што яна збіраецца зрабіць аборт на наступны дзень. Тады доктар раіць ёй не рабіць гэтага і кажа, што Анджэй, відавочна, памрэ, бо метастазы павялічваюцца. Яна прымушае яго паклясціся ў гэтым. Ён клянецца. Выходзячы, ён кажа, што хацеў бы аднойчы пачуць яе ігру ў філармоніі.

Анджэй упершыню расплюшчвае вочы і назірае, як пчала амаль гіне ў шклянцы з клубніцамі, але цудам выбіраецца. Ноччу ён устае і прыходзіць у кабінет доктара. Анджэй кажа, што вярнуўся з «таго свету» і дзякуе доктару, той адказвае «няма за што, у дадзеным выпадку сапраўды няма за што». Анджэй гаворыць доктару, што ў іх з Даротай будзе дзіця.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]


 Акцёр   Персанаж 
Крыстына Янда bepl Дарота Гелер.
Аляксандр Бардзіні bepl Доктар, галоўурач бальніцы.
Ольгерд Лукашэвіч bepl Анджэй Гелер, муж Дароты.
Артур Барчыш bepl Лабарант.

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dekalog (польск.) . Праверана 9 мая 2018.
  2. 2,0 2,1 Агульны катэхізіс (бел.) . Праверана 9 мая 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]