Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч
Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1939 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч (нар. 1 ліпеня 1939, Глыбочыца, Чачэрскі раён) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута працаваў на Заходняй (Беларускай) машынавыпрабавальнай станцыі інжынерам, кіраўніком лабараторыі (1962—1964), галоўным інжынерам (1964—1972), дырэктарам (1972—1976 i 1981—2002). Адначасова у 1997—2002 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар і сааўтар звыш 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку 43 кніг і брашур, а таксама 44 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Унёс уклад у стварэнне і развіццё метадычных асноў выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі, удасканаленне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; спецыяліст у галіне эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, кіравання якасцю і сертыфікацыі прадукцыі.
Як аўтарытэтны навуковец прыцягваўся да грамадскай навукова-арганізацыйнай дзейнасці ў якасці акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі ААН РБ (1998—2002), Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета ДКНТ (1996—1999), Старшыні секцыі механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергетыкі ААН РБ (1992—2002), члена Прэзідыума ААН РБ (1998—2002); члена секцый навукова-тэхнічных саветаў Мінсельгасхарча БССР і РБ, Дзяржаграпрама БССР, Дзяржкамсяльгастэхнікі БССР і інш. Член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый (1992—2016).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1976), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988); медалямі ВДНГ СССР (срэбнымі 1965, 1967, 1978, 1988-двойчы, бронзавымі 1969, 1974); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
- Люди Гомельщины: Чечерский край
- Выдающиеся выпускники БИМСХ — БАТУ — БГАТУ (руск.) // Сайт БДАТУ
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- ↑ https://www.bsatu.by/ru/ob-universitete/vypuskniki Праверана 19 верасня 2023.
- ↑ https://www.bsatu.by/ru/ob-universitete/vypuskniki
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
- Выкладчыкі БДАТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі БДАТУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі