Аляксандр Міхайлавіч Файнцымер
Аляксандр Міхайлавіч Файнцымер | |
---|---|
Род дзейнасці | кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 31 снежня 1905 (13 студзеня 1906)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1982[2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леанід Квініхідзэ |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксандр Міхайлавіч Файнцымер (1906-21 красавіка 1982) — савецкі кінарэжысёр. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій трэцяй ступені (1950, 1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1935), заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР (1954).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]нарадзіўся 31 снежня 1905 (13 студзеня 1906) года ў Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) у яўрэйскай сям’і. У 1928 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДзМК. У 1929-38 гадах працаваў на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Першыя самастойныя фільмы "Атэль «Савой» (1930) і «Шчасце» (1932). Дакладнасць і шырыня ахопу падзей у Файнцымера спалучалася з глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай характараў. Сярод фільмаў: «Паручнік Кіжэ» (1934), «Балтыйцы» (1937), «Канстанцін Заслонаў» (кінастудыя «Беларусьфільм», 1949, з У.Корш-Сабліным, Сталінская прэмія 1950); іншых кінастудый СССР — "Танкер «Дэрбент» (1941), «Катоўскі» (1943), «У іх ёсць Радзіма» (1950, з У.Лягошыным, Сталінская прэмія 1951), «Над Нёманам світанак» (1953), «Авадзень» (1955), «Шынок на Пятніцкай» (1978), "Развітальная настроль «Артыста» (1980).
Памёр 21 красавіка 1982 года. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.
Сын — рэжысёр тэатра і кіно Леанід Квініхідзэ (1937—2018).
Зноскі
- ↑ Файнциммер Александр Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Асобы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі УДІКа
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
- Памерлі 21 красавіка