Аляксей Аляксеевіч Петруковіч
Аляксей Аляксеевіч Петруковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1981 (77 гадоў) |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксей Аляксеевіч Петруковіч (нар. 31 кастрычніка 1903, г. Беласток — 1 ліпеня 1981) — беларускі спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1946), дацэнт (1942).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1936; аспірантура, 1941).
Працаваў на Акцябрскай чыгунцы (з 1936), у Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1953, начальнік інстытута), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1953, у 1954—1959 — загадчык кафедры «Агульны курс чыгунак», з 1961 — кафедры «Пуць і пуцявая гаспадарка», у 1965—1979 — кіраўнік НДЛ Галоўнага ўпраўлення Міністэрства шляхоў зносін, 1953—1961 — рэктар інстытута).
Навуковыя інтарэсы: пуцявая гаспадарка; кампазіцыйныя палімерныя матэрыялы для верхняга будавання пуці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР» (1953) і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Геодезия : учебное пособие / И. И. Купчинов [и др.]; под общей редакцией А. А. Петруковича. — Москва, 1959.
- Механизация сборки, укладки и смены стрелочных переводов / [П. И. Зайцев и др.]; под редакцией А. А. Петруковича. — Минск, 1964.
- Петрукович Алексей Алексеевич // Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — Гомель, 2011. — Вып. 6. — С. 218.
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоку
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Выкладчыкі Ташкенцкага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту
- Выкладчыкі БелДУТ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту