Аляксей Аляксеевіч Шукшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Аляксей Аляксеевіч Шукшын
Нарадзіўся 1949
Памёр 2009
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
РТІ
ЦСКА Масква
Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1949, Мінск — 2009, Беларусь[1][2]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага класу (1973) і выйграў юніёрскае першынство Еўропы ў складзе зборнай СССР (1968). Заслужаны трэнер БССР (1985)[3].

Кар’ера баскетбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас у Мінску ў раёне трактарнага завода. Выхаванец мінскага СК «Трактар». Першы трэнер — Яўген Барысавіч Кацман.

Быў асноўным цэнтравым гульцом у мінскім РТІ (1967—1981, з перапынкамі). Таксама выступаў за маскоўскі ЦСКА (1973), гомельскі «Сож» (1978/79), ташкенцкі «Універсітэт» (1979/80).

У 1965—1968 гадах прыцягваўся ў юніёрскую (U-18) зборную СССР, стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў (1968). У 1973 годзе стаў уладальнікам Кубка СССР у складзе ЦСКА і пераможцам Сусветнага фестываля баскетбола ў Перу ў складзе мужчынскай зборнай СССР.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Быў галоўным трэнерам мінскага РТІ (1981—1987). Пад яго кіраўніцтвам каманда займала пятае (1982/83) і шостае (1984/85) месца ў чэмпіянаце СССР[4].

З 1985 па 1986 год працаваў другім трэнерам мужчынскай зборнай СССР — чэмпіёна Еўропы-1985, пераможца Сусветнай Універсіяды-1985 і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету-1986.

У 1988—1990 гадах быў галоўным трэнерам балгарскага клуба «Славія» (Сафія), дзе пад яго кіраўніцтвам выступалі беларускія баскетбалісты Аляксандр Папкоў і Аляксандр Сатыраў[5].

У 1993 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды суверэннай Беларусі. У апошнія гады жыцця працаваў у заснаванай ім зборнай ветэранаў беларускага баскетбола[6].

Зноскі

  1. Баскетбол. Умер Алексей Шукшин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2022. Праверана 6 мая 2022.
  2. Утрата. Он не любил, когда наполовину...(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2022. Праверана 6 мая 2022.
  3. Летопись белорусского баскетбола
  4. Умер известный белорусский баскетболист(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  5. Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.
  6. ТОЧКА ЗРЕНИЯ. Алексей Шукшин: кто не помнит прошлого, не построит будущего(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 26-28, 37-39, 67-68. — 127 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]