Аляксей Пятровіч Пынцікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Аляксей Пятровіч Пынцікаў
Нарадзіўся 4 лютага 1975(1975-02-04) (49 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 РДВАР
1994—1996 РТІ
1996—1997 Уралмаш Екацярынбург[d]
1998—2004 Гродна-93
2004—2007 Віталюр
2007—2009 Мінск-2006
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксей Пятровіч Пынцікаў (нар. 4 лютага 1975, Мінск, Беларусь) — прафесійны беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца.

Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў. Шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь[2]. Стаў аўтарам унікальнага дасягнення — быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе пяці розных клубаў: РТІ-2-РВАР, РТІ, «Гродна-93», «Віталюр» і «Мінск-2006». Лепшы баскетбаліст чэмпіянатаў Беларусі сезонаў 1995/96 і 1998/99. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2007 гадах.

У 2000 годзе скончыў ГрДУ ім. Янкі Купалы.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. Таксама працуе спартыўным каментатарам на тэлеканале Беларусь 5.

Кар’ера баскетбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]