Перайсці да зместу

Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1864(1864-10-24)[1] ці 30 кастрычніка 1864(1864-10-30)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1937(1937-06-18)[3][2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Андрэй Сімпліцыянавіч Бялыніцкі-Біруля[d]
Род дзейнасці арахнолаг, энтамолаг
Навуковая сфера заалогія, паразіталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, маёнтак Бабкі (Бабіна?)[9], Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта[10]. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі  (руск.), які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта  (руск.) Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).

На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.

Зноскі

  1. Biographies of the Entomologists of the WorldSenckenberg German Entomological Institute.
  2. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  3. Alexej Andrejewitsch Bialinitzky-Birula // Biographies of the Entomologists of the WorldSenckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г https://bioslovhist.spbu.ru/person/2346-balynickij-birula-aleksej-andreevic.html
  5. Слепкова Н. В. Зоологический институт Академии наук СССР в 1931–1966 гг.: исторический контекст, Zoological Institute of the USSR Academy of Sciences in 1931–1966: historical context // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 55–86. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2022-1-55-86
  6. Потапов Р. Л. Мои воспоминания (об орнитологе Е. В. Козловой и других), My Memories (about an Ornithologist Elizaveta Kozlova and Others) // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 3. — С. 79–96. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  7. а б Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
  8. Орнитологические исследования Е.В. Козловой в Монголии в 1929 и 1931 гг. (по страницам экспедиционных дневников), The Ornithological Research Conducted by Elizaveta V. Kozlova in Mongolia in 1929 and 1931 (Based on the Expedition Journals) // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 4. — С. 60–79. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  9. цяпер, верагодна, у складзе вёсак Вялікае ці Малое Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
  10. Александр Шляхтенок. Путешествие в удивительный мир ос. С. 17-18
  • Бялы́ніцкі-Біру́ля Аляксей Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 402. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.
  • Бялыни́цкий-Биру́ля Алексей Андреевич // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 211. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)