Перайсці да зместу

Аляксей Цімафеевіч Сідараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Цімафеевіч Сідараў
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік
Дата нараджэння 7 ліпеня 1953(1953-07-07) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксей Цімафеевіч Сідараў (нар. 1953) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Нарадзіўся Аляксей Сідараў 7 ліпеня 1953 года ў вёсцы Нованікалаеўка Клятнянскага раёна Бранскай вобласці. У 1968 годзе скончыў восем класаў Клятнянскай сярэдняй школы № 1, пасля чаго вырашыў прадоўжыць вучобу ў Бранску, дзе паступіў у Бранскі будаўнічы тэхнікум[1].

У 1972 годзе Аляксей Сідараў быў прызваны ў рады Узброеных Сіл, службу праходзіў у Маскоўскай ваеннай акрузе, у будаўнічых войсках, працуючы нарміроўшчыкам. Дэмабілізаваўшыся, паехаў у госці да сваёй каханай дзяўчыны, якая па размеркаванні працавала ў Салігорску, у будтрэсце № 3. Тут яму спадабалася настолькі, што вырашыў застацца, тым больш што праблем з працаўладкаваннем не ўзнікла: маладога спецыяліста прынялі на працу ў будаўнічае ўпраўленне № 122 будтрэста № 3 на пасаду майстра. Маладыя людзі ажаніліся і засталіся жыць у Салігорску[1].

У 1977 годзе Аляксея Сідарава прызначылі прарабам СУ-230, затым старшым прарабам СУ-95. Без адрыву ад вытворчасці ён скончыў будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, атрымаўшы спецыяльнасць «інжынер-будаўнік прамыслова-грамадзянскага будаўніцтва»[1].

У 1982 годзе назначаны на пасаду галоўнага інжынера СУ-137, у 1986 годзе ўзначаліў яго. На працягу 20 гадоў (1986—2006) кіраваў спецыялізаваным аддзелачным упраўленнем № 137 будтрэста № 3[1].

З 2006 па 2012 гады Аляксей Цімафеевіч працаваў галоўным інжынерам будтрэста № 3, з 2012 года — першым намеснікам генеральнага дырэктара[1].

Аб’екты, будаваныя пад кіраўніцтвам А. Сідарава

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканская спелеалячэбніца ў Салігорску, зала мастацкай гімнастыкі «Дынама» ў Мінску, Рэспубліканскі дзіцячы анкагематалагічны цэнтр у в. Лясны, Дом правасуддзя па вул. Сямашкі ў Мінску, Міжнародны адукацыйны цэнтр, рэканструкцыя ІЛК «Мінскаўтагаз», рэканструкцыя дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь», падрыхтоўка г. Слуцка да Рэспубліканскага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2005», будаўніцтва тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 млн тон у год у раёне радовішча «Каменка» ААТ «Крычаўцэментнашыфер»[1].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання[1].

Зноскі