Крычаўцэментнашыфер
«Крычаўцэментнашыфер» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 20 лістапада 1933 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Крычаў, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Адрас | |
Прадукцыя | Цэмент, шыфер |
Абарот | ▲1910,2 млрд рублёў[1] (2013; $212,9 млн)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▼-184,2 млрд руб ($-20,5 млн) |
Чысты прыбытак | ▼-183,9 млрд руб ($-20,4 млн) |
Матчына кампанія | Беларуская цэментная кампанія |
Даччыныя кампаніі | «Маладзечнажалезабетон» (Мінская вобласць), «Наваполацкжалезабетон» (Віцебская вобласць), «Рагачоўжалезабетон» (Гомельская вобласць) |
Сайт | www.kcsh.by |
«Крычаўцэментнашыфер» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці цэменту і шыферу, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве — першынец цэментнай прамысловасці Беларусі. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калчаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі з'яўляюцца портландцэмент, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфер[3]. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэментны завод ажыццявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеянне завода магутнасцю 130 тыс. тонаў цэменту за год[5]. У другую сусветную вайну на месцы разбуранага завода знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лагер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыферу. У 1957 г. вытворчасць аб'ядналі ў Крычаўскі цэментна-шыферны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 1960—1966 гг. правялі пашырэнне вытворчай магутнасці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб'яднанне «Крычаўцэментнашыфер»[3]. У 1980—1981 гг. ажыццявілі частковую перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальвання клінкеру (даўжыня 170 метраў, дыяметр каля 5 метраў), дзе ў полі спякання тэмпература дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасць цэменту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусцілі вытворчасць цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасць да 3,3 млн тонаў. У жніўні 2013 г. прадпрыемства наведаў А. Лукашэнка, які станоўча ацаніў перспектывы завода, а у пачатку верасня завод атрымаў узнагароду ад «Беларусбанка» як найлепшы партнёр.
Да канца 2014 года спыніў працу стары завод, які вырабляў цэмент так званым «мокрым» спосабам.
Крымінальная справа
[правіць | правіць зыходнік]17 верасня генеральны дырэктар генеральны дырэктар Леанід Скоцкі быў затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і УДКБ па Магілёўскай вобласці пры перадачы грошай. Леанід Скоцкі спрабаваў прысвоіць 40 млн бел. рублёў, выдадзеных працаўнікам прадпрыемства ў якасці прэміі «за эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў» у першым паўгоддзі 2013 г.[8] Летам 2015 г. Крычаўскі раённы суд прыгаварыў экс-дырэктара да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з кантрольна-размеркавальнымі функцыямі[9].
Зноскі
- ↑ Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2013 год (руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (4 сакавіка 2014). Праверана 25 красавіка 2015.
- ↑ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (4 сакавіка 2014). Праверана 25 красавіка 2015.
- ↑ а б «Крычаўцэментнашыфер» // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 527. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- ↑ а б «Крычаўцэментнашыфер» . Магілёўская абласная бібліятэка (4 сакавіка 2005). Праверана 25 красавіка 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Формы ўласнасці Крычаўскага раёна . Магілёўская абласная бібліятэка (4 сакавіка 2005). Праверана 25 красавіка 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Іван Бараноўскі. Завод-гігант працуе, завод-гігант будуецца // Звязда : газета. — 11 жніўня 2011. — № 151 (27015). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Аляксей Арэшка. Пробная партыя цэменту выпушчаная на новым заводзе ў Крычаве . БелаПАН (6 ліпеня 2013). Праверана 25 красавіка 2015.
- ↑ Крычаў: чарговая карупцыйная справа . «Вясна» (9 сакавіка 2015). Праверана 27 лістапада 2018.
- ↑ Былы гендырэктар «Крычаўцэментнашыфера» асуджаны на 10 гадоў зняволення . Наша Ніва (14 ліпеня 2015). Праверана 27 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Маладзечнажалезабетон» (руск.)
- «Наваполацкжалезабетон» (руск.)
- «Рагачоўжалезабетон» Архівавана 5 лістапада 2018. (руск.)