Клятнянскі раён
Клятнянскі раён | |
---|---|
Клетнянский район | |
Краіна | Расія |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Клятня |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | 22 000 |
Плошча | 1 580 км² |
Часавы пояс | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48338 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клятнянскі раён (руск.: Клетнянский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клятня.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна складае 1580 км².
Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і да 1935 года зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтр — цяпер гарадскі пасёлак Клятня — насіў назву Людзінка. З часу стварэння раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Клятнянскі раён.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клятнянскі раён. У перыяд адміністрацыйных рэформ (1963—1965) раён быў часова скасаваны.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Акуліцкае сельскае паселішча
- Луценскае сельскае паселішча
- Мірнінскае сельскае паселішча
- Мужынаўское сельскае паселішча
- Надзвінскае сельскае паселішча
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Лутна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клятнянскі раён
- Клятнянскі раён на Radzima.org