Алі ібн Абу Таліб
Выгляд
Алі ібн Абу Таліб — علي بن أﺑﻲ طالب -(нарадзіўся каля 600 года ў Мецы, памёр ад ранаў, атрыманых у выніку замаху, арганізаванага харыджытамі, 24 студзеня 661 года ў Куфе, Арабскі халіфат) — найбліжэйшы сябра і адначасова стрыечны брат прарока Мухамада, муж яго дачкі Фацімы. Паводле сунніцкай трактоўкі належыць да чатырох так званых «справядлівых халіфаў» (рашыдун). Яго асоба і дзенні — цэнтральны аспект шыіцкай плыні ў ісламе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 656 годзе стаў халіфам. Але супраць яго выступіла жонка Мухамада Айша, з ваяром Амеядаў Муавія. Алі быў забіты ў выніку замаху харыджытаў, якія асуджалі яго за празмерную, на іх думку, гатовасць да кампрамісу. Магіла з целам Алі ў іракскім горадзе Куфа з’яўляецца месцам рэлігійных паломніцтваў, перадусім шыітаў.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Ад 1-га шлюбу сыны: Хасан, Хусейн і дочкі: Ум Кулсум і Зейнаб
- Ад 2-га шлюбу сыны: Абас, Амар, Джафар і Усман
- Ад іншых жонак сыны: Мухамад, Абдула і Абу Бакр
Зноскі
- ↑ а б Али бен-Аби-Талеб // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 438.
- ↑ а б в г д е Али-заде А. Али ибн Абу Талиб // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007. — С. 68.
- ↑ Али-заде А. Хасан ибн Али // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.
- ↑ Али-заде А. Хусайн ибн Али // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.
- ↑ Али-заде А. Зайнаб бинт Али // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алі ібн Абу Таліб