Амасіс II
Выгляд
Амасіс II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | VII стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 526 да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Twenty-sixth Dynasty of Egypt[d] | ||||||
Жонка | Nakhtubasterau[d], Tentkheta[d] і Ladice[d] | ||||||
Дзеці | Nitokris II[d], Psamtik III[d][1] і Ahmose[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаегіпецкі – «Народжаны месяцам») – егіпецкі фараон 569 – 525 гг. да н.э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстанне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясцілі яго фараонам, звергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваёй знешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самасам) і Лідыяй, імкнучыся ахаваць Егіпет ад агрэсіі Персіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэння падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Psammenitus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1122–1123.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. – Leuven, 1951.
- Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. – Berlin, 1953.