Перайсці да зместу

Анарха-камунізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анарха-камунізм, або анархістычны, свабодны, лібертарны камунізм (ад грэч. Αναρχία — безуладдзя; лац. Commūnis — агульны) — адзін з кірункаў вучэння пра камунізм і грамадскае самакіраванне (анархізм), які абгрунтоўвае ідэю анархіі, заснаванай на ўзаемадапамозе і роўнасці ўсіх людзей.

Сцяг анарха камунізма

Асноўныя ідэолагі

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным тэарэтыкам, які падаў ідэі анархістычнага камунізму і народнага самакіравання, лічыцца Пётр Аляксеевіч Крапоткін (1842—1921), які пры гэтым зусім не быў першым анарха-камуністам.[1]

Вучнем і прадаўжальнікам яго справы, які спрыяў увасабленню ідэй анархістычнага камунізму ў жыццё, стаў Нестар Іванавіч Махно, украінскі казацкі ваенны і палітычны дзеяч, сусветна вядомы атаман адной з украінскіх сялянскіх армій у вайне за ўсталяванне савецкай улады ў Украіне ў 1917—1923 гадах, які не толькі вывучаў працы Крапоткіна, але блаславёны самім Крапоткіным падчас сустрэчы ў 1917—1918 годзе ў Маскве на барацьбу за народную свабоду і савецкую ўладу. Нестар Махно падтрымліваў Пятра Крапоткіна і яго сям’ю ў апошнія гады яго жыцця, да сваёй эміграцыі.[2]

Многія прыхільнікі анархістычнага камунізму называлі сябе камуністамі і ўнеслі значны ўклад ва ўстанаўленне савецкай улады.

Асноўныя паняцці

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненні ад камунізму, анарха-камунізм не прызнае інстытутаў улады. Ён лічыць, што ўлада ніяк не ўплывае на грамаду, а парламентарыі і працоўныя і палітычныя саюзы не ўплываюць на яго, таму трэба стварыць новае гаспадарчае жыццё — арганізацыю, пабудаваную на свабодным саюзе, або вольнай федэрацыі.[3] Для гэтага трэба стварыць сістэму, пры якой не будзе чалавека, які будзе забіраць зроблены чалавекам тавар, але для гэтага трэба пазбавіцца ад абмежаванняў класаў і даць усім роўныя магчымасці.[4][5]

Адрозненні ад анарха-сіндыкалізму і анарха-інывідуалізму

[правіць | правіць зыходнік]

Больш за ўсё анарха-камунізм падобны да анарха-сіндыкалізму, з якім яны маюць адзін сцяг[6], аднак гэта не адно і тое. Анарха-сіндыкалізм сцвярджае, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўнага класу павінны пабудаваць новую грамаду, у той час як анарха-камуністы не даюць гэтаму значэння.

Анарха-індывідуалізм, як і камунізм, ідэолагі анарха-камунізму наадварот крытыкуюць:[7]

" Калі вы прыходзіце ў грамадскую бібліятэку — толькі не ў парыжскую, а напрыклад у лонданскую ці берлінскую, — бібліятэкар не пытаецца ў вас, перш чым даць вам патрэбную кнігу, ці хаця б нават пяцьдзясят кніг, якія паслугі вы аказалі грамадству? Ён проста дае вам кнігі, а ў некаторым выпадку нават дапаможа вам знайсці кнігу ў каталогу, калі вы не ўмееце зрабіць гэтага самі. Гэтак жа, за вядомы ўступны ўзнос — прычым укладу ў выглядзе працы нярэдка нават аддаюць перавагу перад грашовым ўнёскам — навуковыя таварыствы адкрываюць вам свае музеі, сады, бібліятэкі, лабараторыі, штогадовыя святы, — кожнаму сябру абыякава, будзь ён Дарвін, ці просты аматар. У некаторых гарадах, калі вы працуеце над якім-небудзь вынаходствам, вы можаце адправіцца ў адмысловую майстэрню, дзе вам адвядуць месца, дадуць сталярны варштат або станок і ўсе неабходныя інструменты, усе прыборы, абы толькі вы ўмелі імі працаваць, — і дадуць вам працаваць колькі хочаце. — «Вось вам патрэбныя інструменты, прыцягніце да сваёй справы сяброў, калі знойдзеце патрэбным, злучыцеся з таварышамі іншых рамёстваў — ці працуйце ў адзіночку, калі вам гэта больш падабаецца, вынаходзьце паветраплавальны снарад, ці не вынаходзьце роўна нічога — гэта ваша справа. У вас ёсць свая ідэя, і гэтага дастаткова». — сцвярджаў П. А. Крапоткін "

У. І. Ленін у працы «Анархізм і Сацыялізм»[8] сцвярджаў, што анархісты «не бачаць сённяшняга дня», што згадаў і ў размове з Н. І. Махно[9]. Ён не бачыў розніцы паміж кірункамі анархіі і лічыў іх контррэвалюцыянерамі.

Зноскі

  1. https://avtonom.org/old/lib/theory/nettlau/history.html
  2. Н.І.Махно. Азбука анархиста.
  3. П.Крапоткін. Хлеб и воля.
  4. П.Крапоткін. Хлеб и воля.
  5. What Is Communist Anarchism?. web.archive.org (16 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2005. Праверана 25 лютага 2024.
  6. Анархистская символика(руск.) // Википедия. — 2023-08-18.
  7. П. Крапоткін. Хлеб и воля.
  8. У.І.Ленін. Анархизм и социализм.
  9. Нестор Махно: Моя встреча и разговор с Лениным (из воспоминаний). АРГУМЕНТ. Праверана 25 лютага 2024.