Перайсці да зместу

Анастас Стаянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастас Стaянaў
балг.: Анастас Стоянов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 жніўня 1931(1931-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2004(2004-12-24) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў балгарская
Дэбют 1949
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастас Стaянaў (балг.: Анастас Стоянов; 2 жніўня 1931, Жываўцы, Балгарыя — 24 снежня 2004, Сафія, Балгарыя) — балгарскі паэт, пісьменнік, журналіст і публіцыст.

Нарадзіўся 2 жніўня 1931 года ў сяле Жываўцы, побліз г. Мантана (у той час — Фердынанд). У яго родзе бытуе легенда пра сваяцтва з народжаным у г. Радовіш (цяпер у Македоніі) Анастастасіем Струміцкім  (руск.), чыë імя балгарская царква ўшаноўвае 29 жніўня.

Продкі яго, патомкі салуньскіх балгараў, былі майстравітымі цеслярамі. Многія масты, цэрквы і манастыры захавалі сляды іхніх цëслаў і далотаў. Апошняе, што збудавалі яго дзед і бацька, — жываўскі каменны мост, царква ў сяле, званіца і школа, у якой і ён сам вучыўся. Сëння руіны царквы і рэшткі школы тырчаць на беразе вадасховішча Агоста.

У канцы 19-га стагоддзя яго дзед Анастас Златанаў, бедны трынскі майстар, разам са сваім братам пасяліліся ў сяле Жываўцы Міхайлаўградскай акругі. Пра яго бацьку Стаяна Атанасава Златанава вядома зусім мала — працаваў разам з Анастасавым дзедам будаўніком. Памёр вельмі рана, амаль дваццацігадовым. Неўзабаве пасля гэтага спачынуў і дзед. Праз некалькі гадоў маці Верка Георгіева Стаянава выйшла замуж паўторна.

Прогімназію ëн закончыў у родным сяле. З 1946 па 1951 год Анастас Стаянаў вучыўся ў мужчынскай гімназі імя ген. палк. Хрыста Міхайлава ў Міхайлаўградзе. У той час дырэктарам гімназіі быў Жача Баздуганаў. Цяпер гэта прыродазнаўча-матэматычная гімназія імя Святого Клімента Охрыдскага.

Будучы дзесяцікласнікам, у 1949 годзе, ён напісаў верш «З міхайлаўскім духам нязломным», які стаў гімнам гімназіi. Музыку гімна напісаў таксама вучань гэтай гімназіі Георгі Андрэеў.

Філалагічную і журналісцкую адукацыюатрымаў у Сафійскім універсітэце.

Упершыню надрукуваўся ў газеце «Народна младеж» у 1949 годзе. Быў рэдактарам на Радыё Софія  (балг.) (1957—1959). У перыяд 1959—1965 працаваў у газеце «Септемврийче». З 1965 па 1966 г. — загадчык рэдацыі ў выдавецтве «Народна младеж  (балг.)». Затым — сакратар Саюза багарскіх пісьменнікаў (1966—1969), рэдактар у газ. «Народна младеж» (1969—1972). У 1972—1974 г. галоўны рэдактар час «Пламък» («Полымя»), у той час орган СБП, а з 1974 па 1991 галоўны рэдактар часопіса для дзіцячай і юнацкай літературнай творчасці «Пламъче» («Полымца»). З лістапада 1994-га па красавік 1995-га галоўны рэдактар газ. «Вселена» («Сусвет»).

Перакладаў на балгарскую мову вершы Сяргея Ясеніна, Іллі Эрэнбурга, Саят-Нава, Ніла Гілевіча.

Дзякуючы спалучэнню талента і вальнадумства, яго творчае жыццё ведала і ўзлëты, і спады. Так, напрыклад, у пачатку 1960-х ён пад уплывам французскага сюррэаліста и дадаіста Луі Арагона апублікаваў вершы без знакаў прыпынку. Гэта выклікала скандал у тагачасным вышэйшым партыйным і дзяржаўным кіраўніцтве, і ён на некалькі гадоў страціў магчымасць друкавацца. Празней, зноў жа па патрабаванні партыйнага кіраўніцтва, быў назначаны галоўным рэдактарам аўтарытэтнага і палітычна значымага ў той час часопісе «Пламък» («Полымя»). Але паследавала прапанова аб пакаранні і звальненні. Быў у сакратаром СБП — у той час гэта пасада дазваляла аказваць сур'ёзны палітычны і адміністрацыйны ўплыў на «кадры ідэалагічнага фронту».

Пра Анастаса Стаянава ўспамінае ў сваіх «Завочных рэпартажах» пісьменнік-эмігрант Георгі Маркаў. Свой пункт гледжання на апісаную там вячэру ў палацы «Быстрыца» Анастас Стаянаў падаў у сваёй яшчэ невыдадзенай кнізе «Таемная вячэра ў Царскай Быстрыцы — пра жывых і тых, што жылі».

Пра 1989 г. Анастас Стаянаў стаў аб'ектам вострых нападкаў, апублікаваных газетах «Работническо дело  (балг.)», «Народна култура  (руск.)» і інш. Нават аб'ектам нападкаў, змешчаных у самаробных плакатах, якія расклейваліся на сценах будынкаў наўкруг Славейкава ў Сафіі. Амаль на 15 гадоў пасля 1989 ён самаізаляваўся і пісаў, не выдаючы кніг.

У 2004 г. вышла яго апошняя прыжыццëвая кніга «Раннія раны».

У 2005 краязнаўчаму аддзелу абшчыннай бібліятэкі ў г. Мантана нададзена імя Анастаса Стаянава. Пасля яго смерці выданнем падрыхтаваных ім да друку кніг займаецца яго жонка Віалета Сатырава-Стаянава і яго дзеці Калін і Мілена Стаянавы. Рэдактарам сваіх будучых кніг ëн назначыў Час.

Першы свой верш («Каваль») напісаў яшчэ ў прагімназіі, а першую кнігу («Першая любоў») выдаў у 1955-м, будучы ящчэ студэнтам.

У яго творчасці можна выявіць элементы рамантыкі і казачнасцi. Паводле яго ўласных слоў, ëн заўсёды трымаўся рэальных падзей і рэальных асоб, як бы іх не «паэтызаваў» і не «ўпрыгожваў». Гэта бачым мы ў яго аповесцы «Жыў-быў хлопчык», у раманах «Коннікі» і «Драпежнік», таксама і ў яго казках пра Малча. Сказанае адносіцца і да яго паэзіі.

Як сказаў ён сам: «Я быў верны часу, у якім нарадзіўся, жыў і тварыў. І я не маю намеру капацца ў гардэробе сваіх старых рэчаў, каб іх перарабляць у адпаведнасці з новымі модамі і зменлівасцю лëсу. Ды і хачу застацца верным матчынаму запавету: не манкіруй сваімі абавязкамі ў жыцці, дзіця, помні, што сын маці Стаянавай, не сын маці Бяжанавай…»

Некаторыя яго творы або часткі іх перакладзены на рускую, беларускую, украінскую, французскую, англійскую і іншыя мовы.

Паводле «Слоўніка балгарскай літаратуры» і іншых даведнікаў пра Анастаса Стаянава і яго творчасць пісалі: Барыс Дэлчаў, Дзімітр Канушаў, Мінка Ніколаў  (балг.), Яфрэм Каранфілаў  (балг.), Панцялей Зараў  (балг.), Стэфан Элефцераў, Іван Цвяткоў, Людміла Грыгорава, Сімяон Хаджыкосеў  (балг.), Енча Мутафаў  (балг.), Іван Мілчаў, Ёрдан Васілеў  (балг.), Мікалай Янкаў, Дар'я Табакова, Міхаіл Васілеў, Благавеста Касабава, Георгі Пенчаў  (балг.), Мікола Інджаў  (балг.), Барыс Барысаў, Мікола Намеранскі, Юлі Іарданаў, Ціхамір Іарданаў і нш. Гл. таксама выданне «Хто — хто ёсць у Мантана». Пра яго ўспамінае і Ёрдан Радзічкаў  (руск.), з кім яму выпала дзяліць не адну паляўнічую ўцеху.

Бібліяграфія (пераклады)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Жыў-быў хлопчык, 1970, выдаецтва «Беларусь», Мінск, редактор Ніл Гілевіч, превод Ул. Анісковіч, малюнкі Мастака В. Тарасава
  • Жыл-был мальчик(на русский язык), 1975, изд. Детская литература, Москва, превод Т. Елисеева
  • Жыл-был мальчик (на украинский язык), 1977, превод Татяна Рудой
  • Жыл-был мальчик (на молдовский язык), 1983, превод Влад Берлински