Анастасія Аляксееўна Каменскіх
Анастасія Аляксееўна Каменскіх | |
---|---|
укр.: Анастасія Олексіївна Каменських | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 мая 1987 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Патап[d][1] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, актрыса, вядучая, тэлевядучая |
Інструменты | вакал |
Жанры | сучасны рытм-н-блюз[d], хіп-хоп, поп-музыка і электрапоп[d] |
nkofficial.com (англ.) (укр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасія Аляксееўна Каменскіх (укр.: Анастасія Олексіївна Каменських; нар. 4 мая 1987, Кіеў, УССР) — украінская спявачка. Атрымала вядомасць як удзельніца гурта «Патап і Насця» (2006—2017), вядзе сольную кар’еру пад псеўданімам NK[2].
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 4 мая 1987 года ў Кіеве.
Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур. Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх, працавала ў Народным хоры імя Р. Вяроўкі. Хросная маці — Ала Кудлай.
У пяць гадоў паехала ў Францыю па праграме абмену, дзе прабыла два месяцы. У шэсць гадоў паехала ў Італію, дзе пражыла сем гадоў, вывучыла Італьянскую мову і наведвала мясцовую школу.
У Кіеве вучылася ў Пячэрскай гімназіі[3]. У 15 гадоў скончыла музычную школу па класе фартэпіяна[3]. Восем гадоў прафесійна займалася танцамі — балетам. Пасля школы паступіла ва Украінска-амерыканскі гуманітарны інстытут, дзе выкладанне вядзецца на англійскай мове.
Кар’ера спявачкі пачалася ў 2004 годзе, калі яна прыняла ўдзел у фестывалі «Чарнаморскія гульні».У 2005 годзе атрымала ў Лондане ўзнагароду UBN Awards як «Адкрыццё года».
2006—2016: «Патап і Насця»
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 2006—2017 гадоў NK была ўдзельніцай самага папулярнага дуэта сярод рускамоўнага насельніцтва «Патап і Насця» разам з Патапам.
Пасля сумеснага кліпа з рэперам на папулярную песню «Без любви» пачаліся канцэрты, здымкі і гастролі. Пасля дуэт зняў кліп на песню «Не пара». Насцю пачалі запрашаць на шматлікія тэлевізійныя здымкі.
Вясной 2009 года Насця разам Дзмітрыем Дзікусарам удзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным праекце «Танцую для цябе», але неўзабаве яны пакінулі праект з-за запланаваных гастроляў «Патапа і Насці» у Германіі[4].
У лютым 2010 года Насця была прызнана «Самай прыгожай жанчынай Украіны 2009» па версіі часопіса «Viva»[5].
2017—цяпер: сольная кар’ера і праект NK
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2017 года стала вядома што Насця стане суддзёй восьмага сезона «X-Фактар» прэм’ера якога адбылася восенню на тэлеканале СТБ[6].
24 кастрычніка ў відэа звароце Насця разам з Аляксеем Патапенкам абвясціла аб творчай паўзе дуэта «Патап і Насця»[7]. Неўзабаве стала вядома што Насця пачынае сольную кар’еру, але ўжо пад псеўданімам NK[8]. 2 лістапада яна выпусціла свой рускамоўны кліп «#этомояночь», які сабраў мільёны праглядаў на YouTube і стаў вірусным у сацыяльных сетках. У снежні выпусціла акустычны зборнік калядных песень і фільм «Xmas with NK», у якім змясціліся самыя папулярныя калядныя песні на чатырох мовах (украінскай, рускай, італьянскай, англійскай).
9 красавіка 2018 года на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай» NK праспявала першую ўкраінамоўную песню ў сваім рэпертуары «Тримай», а ўжо восенню яе прэзентавалі на найбуйнейшай італьянскай радыёстанцыі «Rai Radio»[9].
У канцы верасня выйшаў іспана-англійскі трэк «Peligroso» ў жанры latin pop, які яна напісала ў суаўтарстве з прадзюсарам Ali Alvarez з кампаніі Magnus Media Марка Энтані, кампазітарам Cris Chil, шматразовым пераможцам Лацінаамерыканскага Грэмі Ёэл Хенрыкес і Аляксеем Патапенка. Неўзабаве NK адправілася ў проматур на Маямі, дзе прэзентавала песню ў самых папулярных лацінаамерыканскіх тэле- і радыё-праграмах: «¡Despierta America!» на тэлеканале Univision, «Total Acceso»[10] і «Titulares y Más» на тэлеканале Telemundo, «Buenos Dias Familia» на тэлеканале EstrellaTV, «Centro» на тэлеканале CBS[11], а таксама на тэлеканале ¡Hola! TV[12] і інш. Песня Peligroso ўвайшла ў рэйтынг найлепшых 25 Трапічных песень у катэгорыі лацінаамерыканскай музыкі паводле версіі выдання Billboard, дзе ўжо знаходзіцца шосты тыдзень. Таксама, у рамках проматура, NK наведала 19 штогадовую цырымонію ўручэння Лацінаамерыканскіх Грэмі і стала першым выканаўцам з Украіны, якая была туды запрошаная. 29 сакавіка 2019 года выйшаў афіцыйны рэмікс і кліп на песню Peligroso ад зоркі рэгетона De La Ghetto сумесна з NK[13].
12 кастрычніка — выйшаў сольны альбом «No Komments» і кліп да песні «LOMALA». Уключае 10 кампазіцый на ўкраінскай, рускай і англійскай мовах[14].
У снежні 2018 была названая на M1 Music Awards у пяці намінацыях[15]. Атрымала перамогу ў катэгорыях «Співачка року» і «кліп года», зняты на песню «#этомояночь»[16]. Атрымала ўзнагароду лепшай міжнароднай зоркі па версіі ТРК «Украіна».
У лютым 2019 года выйшаў кліп на песню «Попа как у Ким» у кліпе да гледачоў звярнуліся блогеры праекта «Чоткий Паца»[17]. У тым жа месяцы яна знялася для вокладкі ўкраінскага Cosmopolitan[18].
25 красавіка NK выпусціла музычнае відэа на свой другі ўкраінамоўны трэк «Обіцяю», які яна прэзентавала 10 красавіка на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай»[19][20]. Песня з’яўляецца прызнаннем у каханні загадкавага выбранніка, якога спявачка хавае ад прэсы. Паводле задумы рэжысёраў Дзяніса Манохі і Максіма Шаўкоўнікава, відэа стала аднаўленнем шэдэўраў вялікіх мастакоў розных эпох. У Відэа яна паўстала ў дзевяці вобразах, у прыватнасці Моны Лізы, Фрыды Кало, Алімпіі з карціны Манэ і іншых[19]. Ужо ў наступным месяцы ўкраінскі рэпер і прадзюсар Патап 23 мая прэзентаваў музычнае відэа на песню «Константа», у якой ён прызнаўся ў каханні да NK<[21].
8 ліпеня NK адкрывала канцэрт калумбійскага спевака Малума падчас яго выступу ў Палацы спорту у Кіеве[22]. У тым жа месяцы яна выступіла на музычным фестывалі «Atlas Weekend» у Кіеве і на расійскім фестывалі «Жара» ў Баку (Азербайджан)[23][24].
У 2019 годзе, па дадзеных TopHit, відэакліп «Попа как у Ким» сабраў 17 781 217 праглядаў на YouTube, а агульная колькасць на канале — 74 263 283 праглядаў. У 2020 годзе, відэакліп на песню «Elefante» сабраў 15 178 543 прагляду.
У 2021 годзе, па дадзеных TopHit, NK мела 718 947 эфіраў на ўкраінскіх радыёстанцыях.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі |
---|---|
No Komments |
|
Мініальбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі |
---|---|
Xmas with NK |
|
Ecléctica |
|
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Самая высокая пазіцыя ў чарце | Альбом | |
---|---|---|---|---|
UKR |
USA [25] | |||
2005 | «Какая разница» | Сінгл без альбома | ||
2016 | «Абнимос/Досвидос» (пры ўдзеле Н. Дарафеевай) | Сінгл без альбома | ||
2017 | «Это моя ночь» | 22 | No Komments | |
2018 | «Дай мне» | |||
«Тримай» | 1 | |||
«Ты же не забыл» (пры ўдзеле Л. Успенскай) | 36 | Сінгл без альбома | ||
«Lomala» | No Komments | |||
«Peligroso» | 2 | 24 | Сінгл без альбома | |
2019 | «Попа, как у Ким» | No Komments | ||
«8-ма марта» (пры ўдзеле «ZBSband») | Аудиотеатр | |||
«Обіцяю» | 1 | Сінгл без альбома | ||
«Elefante» | Ecléctica | |||
2020 | «Miami» (з удзелам J. Forever, J. Frank) | Сінгл без альбома | ||
«Lollipop» (з удзелам J. Magán) | Сінгл без альбома | |||
«Воспоминания» | Сінгл без альбома | |||
«Ahuevo» | 29 | Ecléctica | ||
«VIBE» | Красное вино | |||
2021 | «Почуття» | |||
«Девочки рулят» | ||||
«Ма» | ||||
«Красное вино» | ||||
2022 | «Я — Україна» |
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вэбсерыял
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Роля | |
---|---|---|---|
2019 | Хостэл | Грае сябе | [26] |
Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Роля | Канал | Нататка |
---|---|---|---|---|
2007 | Две звезды (руск.) | Грае сябе (спявачка) | Першы канал (руск.) | Забаўляльная-праграма (у дуэце з Гарыкам Харламавым) |
2008 | Чырвоная Шапачка | Чырвоная Шапачка | 1+1 | Тэлемюзікл |
2009 | Танцую для цябе | Грае сябе (спявачка) | 1+1 | Забаўляльная-праграма (у пары з Дзмітрыем Дзікусарам) |
2010 | Зорка+Зорка | Грае сябе (спявачка) | 1+1 | Забаўляльная-праграма (у дуэце з Марыяй Берсеневай) |
2010 | Guten Morgen | Грае сябе (вядучая) | M1 | Ранішняе шоу |
2013 | 1+1 дома | Грае сябе (спявачка) | 1+1 | Тэлефільм |
2014 | Аліса ў краіне цудаў | Труска | Украіна | Тэлемюзікл |
2015 | Ліга смеху | Джульета (запрошаная зорка) | 1+1 | |
2016 — цяпер | Рассмяшы коміка. Дзеці | Грае сябе (вядучая) | 1+1 | Талент-шоў |
2017— цяпер | X-Фактар | Грае сябе (суддзя) | СТБ | Талент-шоў |
2017 | Xmas with NK | Грае сябе (спявачка) | M1 | Калядны відэа-альбом |
2020 | Голас краіны | Грае сябе (трэнер) | 1+1 | Талент-шоў |
2021 | Маска | Грае сябе (дэтэктыў) | Украіна |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Сольная кар’ера NK
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Намінацыя | Вынік | Заўвага |
---|---|---|---|---|
2017 | Зорны Шлях (ТРК Украіна) | Ньюсмейкер года | Перамога | |
Музычная платформа | Лепшая Калядная песня | Перамога | ||
2018 | MEDIA SIESTA | Ньюсмейкер года | Перамога | |
Музычная прэмія М1 (4 сезоны) | Відэа зімы | Перамога | ||
Музычная прэмія М1 (4 сезоны) | Спявачка вясны | Перамога | ||
Cosmopolitan Awards | Спявачка года | Перамога | ||
Музычная прэмія М1 | Спявачка года | Перамога | ||
Музычная прэмія М1 | Кліп года | Перамога | ||
Зорны Шлях (ТРК Украіна) | International Star | Перамога | ||
2019 | M1 Music Awards | Хіт года | Намінацыя | «Обіцяю» |
Спявачка года | Перамога | |||
Залаты Грамафон | Намінацыя | «Обіцяю» | ||
Чырвона Рута | Перамога | «Обіцяю» | ||
YUNA | Лепшы поп-хіт | Перамога | «Тримай» | |
Top Hit Music Awards | Відэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine | Перамога | «Попа как у Ким» | |
Узлёт года YouTube Ukraine | Перамога | |||
2020 | Лепшая выканаўца YouTube Ukraine | Перамога | ||
Відэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine | Перамога | «Elefante» | ||
2021 | Лепшая выканаўца на радыё | Перамога |
Іншая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Лінія адзення
[правіць | правіць зыходнік]2017 — запусціла брэнд спартыўнага адзення «NKsport»[27]. У першую калекцыю ўвайшлі 17 мадэляў — футболкі, спартыўныя касцюмы, легінсы і брыджы, выпушчана 10 калекцый.
Дабрачыннасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года пастаянна ўдзельнічае ў «Charity Weekend»[28]. Сабраныя падчас мерапрыемства сродкі перадаюцца ў ДУ Інстытут траўматалогіі і артапедыі НАМН Украіны.
Пачынаючы з 2017 года, спявачка актыўна супрацоўнічае з дабрачынным фондам «Життєлюб»[29]. Па стане на 2018 год, Насця Каменскіх далучылася да 3 кампаній. Акрамя гэтага, быў запушчаны аўкцыён па продажы сцэнічнага рэквізіту і адзення артысткі з мэтай збору сродкаў для пабудовы двух пунктаў кармлення людзей сталага ўзросту «Абед без бед».
У 2018 годзе стала ганаровым сябрам фіналу Жаночая Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2018[30].
Сям’я і асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]- Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур (1939—2021)[31].
- Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх[32].
- Хросная маці — Ала Кудлай[3].
- Муж — Аляксей Патапенка з 23 мая 2019 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://web.archive.org/web/20211107133647/https://www.vokrug.tv/article/show/15933952001/
- ↑ "Настя Каменських починає сольну кар'єру". unian.net(руск.). 2017-10-30. Праверана 2021-02-08.
- ↑ а б в Настя Каменських: «Мої родичі були якимись повіями» Архівавана 25 червня 2016. // Главред, 03.03.2008.
- ↑ Каменских рассказала, почему оставила «Танцюю для тебе» (руск.) (8 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 27.09.2018. Праверана 26.09.2018.
- ↑ Павленко, Дмитро. Константин Меладзе и Настя Каменских - победители конкурса «VIVA! Самые красивые люди Украины 2009» (руск.) (21 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 03.12.2018. Праверана 02.12.2018.
- ↑ Телеканал СТБ оголошує новий склад журі «Х-фактора» . xfactor.stb.ua (30 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Дует "Потап і Настя" повідомив про припинення діяльності (24 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Каменських без Потапа: Співачка оголосила про сольний проєкт . tabloid.pravda.com.ua (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2018. Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ "Це неймовірна гордість": нова українська пісня зазвучала на радіо в Італії (відео) (19 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27.09.2018. Праверана 26.09.2018.
- ↑ NK debuta en español - Telemundo 62 (ісп.). www.telemundo62.com. Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2019. Праверана 29 студзеня 2019.
- ↑ Centro: Ukrainian Singer NK Takes Latin Music World By Storm (англ.). Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2019. Праверана 29 студзеня 2019.
- ↑ Настя Каменських презентувала нову пісню «Peligroso» в Маямі . СТБ. Архівавана з першакрыніцы 26.09.2018. Праверана 26.09.2018.
- ↑ Найпалкіший дует весни: NK представила спільний кліп зі всесвітньо відомим королем реггетону . Архівавана з першакрыніцы 19 жовтня 2020. Праверана 1 червня 2021.
- ↑ No Komments: Настя Каменських представила перший сольний альбом і яскравий кліп . РБК-Україна (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17.11.2018. Праверана 17.11.2018.
- ↑ M1 Music Awards 2018: з'явився повний список домінантів (укр.). ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 6 грудня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ «Моряки, повертайтеся живими!» Як у Києві пройшла церемонія «M1 Music Awards» . Обозреватель. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018. Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ Каменських випустила провокативний кліп на пісню «Попа как у Ким» (відео 16+) (укр.). Офіційний сайт каналу 1+1 - 1plus1.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 квітня 2019. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Встречай наш февральский номер с обворожительной Настей Каменских . Cosmopolitan — модный женский журнал. Архівавана з першакрыніцы 1 квітня 2019. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ а б Павлюкова, Ксюша. Гід по класичному живопису від Насті Каменських у новому кліпі «Обіцяю» (25 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Вечорі прем'єр із Катериною Осадчою, Київ . Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Потап – «Константа»: прем'єра нової пісні. Кохання в кожному рядку! . showmania.novy.tv (23 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2019. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ Настя Каменських відкриє концерт колумбійського артиста-красеня в Палаці спорту . tsn.ua. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Софія Ротару, NK та ONUKA: у Києві стартував безкоштовний день фестивалю Atlas Weekend . 24tv.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
- ↑ Ані Лорак, Макс Барських та NK: чим дивували зірки на фестивалі "Жара" . ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
- ↑ «Peligroso»: Latin Tropical Airplay(недаступная спасылка). billboard.com (24 листопада 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020.
- ↑ До "Оскара" еще далеко: Каменских похвасталась ролью в молодежном сериале (руск.). apostrophe.ua (28 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19.09.2020. Праверана 19.09.2020.
- ↑ (modnaKasta), Каста. NKSPORT ᐈ Купить в Интернет-магазине Kasta — Каталог NKsport в Киеве и Украине — Kasta . kasta.ua. Архівавана з першакрыніцы 16 квітня 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
- ↑ Face.ua. http://efrosinina.com/charity . efrosinina.com. Архівавана з першакрыніцы 13 листопада 2018. Праверана 15 лістапада 2018.
- ↑ Жизнелюб (руск.). www.happyold.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2022. Праверана 15 лістапада 2018.
- ↑ Настя Каменских стала почетным другом женской Лиги Чемпионов 2018 (руск.). Joinfo Новости (6 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 грудня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ Настя Каменських повідомила про горе в сім'ї: будь ласка, приходь до мене частіше у снах (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 4 лютого 2022. Праверана 27 студзеня 2021.
- ↑ Настя Каменских отказалась от «сумашедшей» фамилии отца Архівавана 16 жніўня 2016 года. // Gazeta.ua, 06.03.2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nkofficial.com — афіцыйны сайт