Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі
Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Фолк |
Гады | з 1943 |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Адкуль | Харкаў |
Мова песень | украінская |
Кіраўнік | Anatoliy Avdiyevsky[d] |
veryovka.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі — украінскі прафесійны хор, заснаваны 11 верасня 1943 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатарам і першым кіраўніком калектыву быў Рыгор Гур'евіч Вяроўка, які ўзначальваў яго разам з жонкай Элеанорай Скрыпчынскай. У першы хор увайшлі 134 выканаўцы: 84 харысты, 34 артысты аркестра, 16 артыстаў балета. Створаны першапачаткова ў Харкаве, з 1944 года калектыў базуецца ў Кіеве.
Хор прадстаўляў ўкраінскае мастацтва ў гарадах СССР, Румыніі (1952, 1956), Польшчы (1953), Фінляндыі (1954), Бельгіі і Люксембурга (1958), Германіі (1959), Югаславіі (1962) і іншых краінах.
У гонар заснавальніка калектыву ў 1965 годзе хору было прысвоена яго імя. У гэтым жа годзе калектыў узначаліў Анатоль Цімафеевіч Аўдзіеўскі. З 1965 года хору прысвоена званне заслужанага, з 1974 года – акадэмічнага, у 1997 годзе – статус рэспубліканскага.
У хоры ёсць творчая лабараторыя па аўтэнтычнаму выкананню народных песень, фальклорны калектыў, які сістэматычна запісвае і расшыфроўвае народныя песні, арганізоўвае цыкл сольных канцэртаў.
Анатоль Аўдзіеўскі ўпершыню ўвёў у народны хор жаночыя акадэмічныя галасы, пашырыўшы яго выканальніцкія магчымасці. Не задавальняла кіраўніка класічнае аднарэгістравае і аднатанальнае гучанне жаночых галасоў, як у ансамблях і харавых калектывах некаторых рэгіёнаў Украіны.
Хор Вярёўкі гастраляваў у Мексіцы, Канадзе, Францыі, Швейцарыі, Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі і шэрагу іншых краін, традыцыйна прымаў удзел у буйных дзяржаўных мерапрыемствах Украіны. Удастоены шматлікіх нацыянальных і міжнародных узнагарод, у прыватнасці за вялікі ўклад у справу міру і дружбы паміж народамі, узнагароджаны сярэбраным медалём Сусветнага савета міру. У 2019 годзе быў зняты поўнаметражны фільм пра хор.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]У аснове рэпертуару — украінскі фальклор, песні і танцы.
Значная частка апрацоўкі ўкраінскіх песень выканана заснавальнікам хору Р. Вяроўкай, для якога характэрны такія прыёмы, як нізкі жаночы вакал, чаргаванне двух галасоў з унісонамі, актававае разгалінаванне, паралелізм квінтаў, тэрцый, трызвукаў, прынцып варыяцыйна-фактурнага гарманічнага развіцця, элементы тэмбравага поліфаніі.
Пазней рэпертуар хору папоўніўся творамі Барыса Ляташынскага, Льва Рэвуцкага, Мікалая Лысенкі і іншых украінскіх кампазітараў.
У савецкі час у рэпертуары калектыву былі таксама песні, якія ўслаўлялі камуністычных дзеячаў і грамадскі строй СССР, у тым ліку, напрыклад, песня «Я слаўлю партыю».
У 2011 годзе рэзананс меў прэм'ерны спектакль забароненай у савецкі час народнай оперы Я. Станковіча «Калі цвіце папараць». У другой палове 2010 года хор выступаў таксама з крымскататарскімі, венгерскімі, польскімі кампазіцыямі, імкнучыся адлюстраваць спецыфіку розных рэгіёнаў Украіны або ў рамках мастацкага супрацоўніцтва з польскімі музыкамі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка хора Архівавана 23 сакавіка 2022.