Андрэй Паўлавіч Пятроў
Андрэй Паўлавіч Пятроў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1930[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2006[2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Olga Petrova[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, харэограф, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Паўлавіч Пятроў (руск.: Андрей Павлович Петров; 2 верасня 1930, Ленінград — 15 лютага 2006) — расійскі кампазітар, музычны і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954).
У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гістарычных, легендарных і класічных сюжэтаў. У сімфанічнай музыцы 1990-х гадоў дамінуе рэлігійная тэматыка.
Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А. Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971); вакальна-харэаграфічная сімфонія «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары…» (паст. 1986); для аркестраў: сімфанічная паэма «Рада і Лойка» (паводле М. Горкага, 1954), сімфанічны цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімфонія-фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М. Булгакава, 1986), сімфонія «Час Хрыста» (1995) і інш.
Аўтар песень, музыкі да драматычных спектакляў, кінафільмаў (больш за 50), у т.л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны».
Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н. Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987).
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя прэміі СССР 1967, 1976.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ а б Andrey Pavlovich Petrov // Musicalics
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карнілава А. А. Пятроў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Расіі