Анжэлка Марціч
Анжэлка Марціч | |
---|---|
харв.: Anđelka Martić | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 мая 1924 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 лістапада 2020 (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца |
Мова твораў | харвацкая мова |
Прэміі |
Ivan Goran Kovačić Award[d] (1969) |
Узнагароды |
Анжалка Марціч (харв.: Anđelka Martić; нар. 1 мая 1924, Заграб, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў — 11 лістапада 2020, Заграб, Харватыя) — харвацкая пісьменніца і перакладчыца літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Анжалка Марціч нарадзілася ў Заграбе, другой з траіх у сям’і дзяцей. Яе бацька памёр маладым у 1933 годзе, і хваравітая маці спрабавала звесці канцы з канцамі. Дзяўчынка праводзіла ўвесь час з бабуляй і дзядулем у сельскай мясцовасці. Гэтыя візіты сталі адным з яе галоўных літаратурных матываў. На мяжы Другой сусветнай вайны Анжэлка скончыла сярэднюю школу. Пасля таго, як яе брат, актывіст супраціву, быў выкрыты і захоплены ў палон у 1941 годзе харвацкай марыянеткавай міліцыяй і пакараны ў лютым 1942 года ў канцлагеры Ясенавац, яна далучылася да партызан і служыла ваенным карэспандэнтам[2]. У канцы вайны ўдзельнічала ў вызваленні Бялграда.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Марціч найбольш вядомая дзякуючы ваеннай прозе для дзяцей, асабліва дзякуючы раману «Пірга» аб дружбе хлопчыка і сіраты-казулі ў віхуры Другой сусветнай вайны. Яе першыя вершы былі апублікаваныя ў часопісе Kulturni prilozi. Пасля вайны яна працавала журналістам у рэдакцыях газет VJESNIK і Omladinski Borac і дзіцячага часопіса Піянер. Была галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса «Радасць» і галоўным рэдактарам выдавецтва «Наша дзетка». Яна — член харвацкай асацыяцыі пісьменнікаў з 1954 года.
Анжалка Марціч пісала вершы, дзіцячыя кнігі і тэксты да кніжак з малюнкамі. Яна з’яўляецца самым выбітным аўтарам харвацкай ваеннай прозы для дзяцей. Некалькі яе прац — гэта аўтабіяграфічныя кнігі і фантастычная проза ў лепшых традыцыях харвацкай пісьменніцы Іваны Брліч-Мажураніч. У сваім рамане «Пірга», напісаным ад першай асобы, яна распавядае лірычную гісторыю пра вайну, у якой усе істоты пакутуюць без розніцы.
Яе творы перакладзены на замежныя мовы — ад польскай, чэшскай, рускай і італьянскай да эсперанта, кітайскай і персідскай.[3] Сама яна пераклала шэраг кніг на славенскую мову.
Апублікаваныя працы:
- Mali konjovodac i druge priče — Заграб, 1951 год
- Белкан — Заграб, 1951 год
- Пірга — Заграб, 1953 год
- Jezero u planini — Заграб, 1956 год
- Vuk na Voćinskoj cesti — Заграб, 1956 год
- U vihoru — Заграб, 1958 год
- Dječak i šuma — Заграб, 1960 год
- Kurir Dragan i njegovo konjče — Сараева, 1961 год
- Neugasivi životi — Заграб, 1961 год
- Малі борац — Заграб, 1964 год
- Proljeće, mama i ja — Заграб, 1968 год
- Баба Ката — Заграб, 1971 год
- Djedica Pričalo i čarobni vrutak — Заграб, 1977 год
- Шашаві Дані — Заграб, 1978 год
- Mali konjovodac — Заграб, 1985 год
- Izabrana djela in Pet stoljeća hrvatske književnost — Заграб, 1991 год
- Zarobljenik šumske kuće — Заграб, 1999 год
- Tri lisice i šumski car — Заграб, 2002 год
- Dječak div i druge bajke — Заграб, 2002 год
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- За сваю літаратурную дзейнасць Анжалка Марціч была ўзнагароджана югаслаўскім ордэнам працы з залатым вянком.
- Югаслаўскі ордэн «За адвагу» за выратаванне параненага таварыша.
- У 1973 годзе яна атрымала ордэн усмешкі — унікальную ўзнагароду ад імя дзяцей Польшчы.
Зноскі
- ↑ Gradska groblja Zagreb - Tražilica pokojnika Праверана 7 снежня 2022.
- ↑ Jovanović. Anđelka Martić: Zagreb je bio izvan sebe od sreće zbog ulaska partizana . www.portalnovosti.com (8 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ Umrla je književnica Anđelka Martić, poznata je po romanu Pirgo i prozi za djecu (харв.). Jutarnji list (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.