Перайсці да зместу

Антайсака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антайсака
(Antaisaka)
Агульная колькасць 1802000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Антайсака (малагас. Antaisaka, літаральна «людзі даліны») — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць — 1 802 000 чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як этнічная група, антайсака склаліся ў сярэднявеччы ў выніку кантактаў малагасійцаў усходняга ўзбярэжжа Мадагаскара з вонкавым светам. Яны першымі авалодалі майстэрствам апрацоўкі жалеза і дзякуючы выкарыстанню дзідаў з жалезнымі навершамі заваявалі значную частку вострава. Іх нашчадкамі лічацца заходнія сакалава, антаймуру, сіханака і інш.

Ужо да прыходу еўрапейцаў адзіная дзяржава антайсака распалася. У XIX ст. яны лічыліся грознымі ваярамі. Але ў выніку ваенных параз былі далучаны да Каралеўства Мадагаскар.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя заняткі антайсака — сельская гаспадарка і рамяство. Паколькі мужчыны прытрымліваюцца забароны фады на працу на рысавых палетках, гэтую культуру вырошчваюць жанчыны. Мужчыны апрацоўваюць насаджэнні садавіны і кавы. Рамяство пераважна звязана са здабычай і апрацоўкай жалеза.

Жытлы драўляныя, каркаснага тыпу будуюцца на палях. Хаціны маюць дзве дзверы. Адна з’яўляецца звычайным уваходам. Другую на ўсходнім баку ладзяць для вымання нябожчыкаў. Вядомы таксама сямейныя драўляныя пабудовы-магільні кібуры. У іх хаваюць загадзя высушаныя целы (пахаванні адразу пасля смерці забаронены).

Для антайсака характэрныя замкнёныя шлюбы ўнутры абшчыны. Мяркуецца, што гэта традыцыя паходзіць з часоў сярэднявечча, калі кавалі імкнуліся абмежаваць наяўнасць сваякоў сярод іншых груп, каб не даць магчымасці даведацца аб сакрэтах апрацоўкі жалеза. Распаўсюджана палігамія, але мужчына звычайна бярэ ў шлюб сясцёр з адной сям’і.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць антайсака прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных вераванняў. Таксама распаўсюджаны хрысціянства (28 %) і іслам (6 %).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]