Антон Адамавіч Аляхновіч
Антон Адамавіч Аляхновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка (2 красавіка) 1914 |
Месца нараджэння | вёска Дабраводка, Мінская губерня, Расійская імперыя [1] |
Дата смерці | 29 снежня 1979 (65 гадоў) |
Месца смерці | Мінск |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1935—1953 |
Званне | палкоўнік |
Часць | Авіяцыя далёкага дзеяння СССР |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР |
Антон Адамавіч Аляхновіч (20 сакавіка (2 красавіка) 1914, в. Дабраводка, Смалявіцкі раён — 1 (29) снежня 1979) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны , гвардыі маёр авіяцыі[2], намеснік камандзіра эскадрыллі 6-га гвардзейскага Бранскага Чырванасцяжнага бамбавальнага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння 6-й гвардзейскай Сталінградскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння[2]. Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік запасу.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1914 у ў Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус.
У РСЧА з 1935 года. Скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў у 1938 годзе.
На фронце з 16 верасня 1942 года ў 4-м авіяцыйным палку далёкага дзеяння, дыслакаваным у паласе Сталінградскага фронту. Да звання Героя прадстаўлены 19 красавіка 1944 года за ўчыненне 205 баявых вылетаў на знішчэнне важных ваенна-прамысловых аб'ектаў, жывой сілы і тэхнікі суперніка, а таксама за дастаўку грузаў беларускім партызанам і за налёты на Хельсінкі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19.8.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі маёру Аляхновічу Антону Адамавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[3].
Да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на рахунку экіпажа Аляхновіча 260 баявых вылетаў[4], 25 рэйсаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам[4]. Ён стаў адзіным лётчыкам ў АДД, які ўсю вайну пралятаў на адным і тым жа далёкім бамбардзіроўшчыку Іл-4 і з адным і тым жа экіпажам.
Пасля вайны працягнуў службу ў ВПС СССР. З 1958 года А. А. Аляхновіч палкоўнік запасу[4]. Працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР. Пражываў у горадзе Мінску. Памёр 29 снежня 1979 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 4355)
- Два ордэна Леніна
- Тры ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медалі, у тым ліку:
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках горада Мінска.
Зноскі
- ↑ Цяпер Смалявіцкі раён, Беларусь.
- ↑ а б На дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
- ↑ Газета «Известия» № 198 ад 20 жніўня 1944 года з Указам пра прысваенне звання Героя Савецкага Саюза.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Антон Адамавіч Аляхновіч на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне