Перайсці да зместу

Антон Валер’евіч Бубноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Бубноў
Поўнае імя Антон Валер’евіч Бубноў
Нарадзіўся 23 лістапада 1988(1988-11-23)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 87 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 80 (6)
2012—2014 Беларусь Гарадзея 51 (8)
2014—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 70 (9)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2021 Беларусь Маладзечна 6 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 7 (3)
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 20) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Антон Бубноў (нар. 23 лістапада 1988, Слонім) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец слонімскай ДЮСШ «Альберцін», у маладым узросце трапіў у склад мінскага МТЗ-РІПА, дзе пачынаў з дубля і з цягам часу стаў іграком асновы. У 2011 годзе дапамог клубу, які змяніў назву на «Партызан», вярнуць месца ў Вышэйшай лізе, аднак «Партызан» спыніў існаванне, і Антон у студзені 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[2], дзе таксама замацаваўся ў аснове.

Улетку 2014 года паўабаронца страціў месца ў стартавым складзе «Гарадзеі», і ў выніку ў жніўні перайшоў у «Іслач»[3]. Здолеў стаць адным з лідараў «Іслачы», за другую палову сезона 2014 забіўшы 5 галоў. У красавіку 2015 года атрымаў цяжкую траўму[4], з-за якой быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2015, у якім каманда атрымала перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2016 вярнуўся на поле і неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе «Іслачы», звычайна выступаў у якасці апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуўся ў асноўны склад. 18 лістапада 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра», забіў гол і прынёс «Іслачы» перамогу 1:0, якая гарантавала клубу захаванне месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, з верасня вярнуў месца ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[6].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[7]. Пакінуў бабруйскі клуб у жніўні 2019 года[8].

У чэрвені 2021 года далучыўся да клуба «Маладзечна» ў Другой лізе, гуляў там да канца сезона[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2008—2009 гадах гуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 1 0
2005 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 20 3
2006 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 24 5
2007 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 9 1
2008 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 13 1
2009 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 18 1
2010 Д1 Партызан Беларусь 16 0
2011 Д2 Партызан Беларусь 23 3
2012 Д2 Гарадзея Беларусь 22 7
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 19 1
2014 (1) Д2 Гарадзея Беларусь 10 0
2014 (2) Д2 Іслач Беларусь 11 5
2015 Д2 Іслач Беларусь 0 0
2016 Д1 Іслач Беларусь 24 2
2017 Д1 Іслач Беларусь 17 2
2018 Д1 Іслач Беларусь 18 0
2019 (1) Д2 Белшына Беларусь 7 0
2021 (2) Д3 Маладзечна Беларусь 6 3
  1. Anton Bubnov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пятигорец, Шукелович и Бубнов пополнили ряды "Городеи" (руск.). football.by (28 студзеня 2012). Праверана 30 красавіка 2024.
  3. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь» (руск.). by.tribuna.com (5 жніўня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
  4. АНТОН БУБНОВ ПОЛУЧИЛ СЕРЬЕЗНУЮ ТРАВМУ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Іслачы».
  5. Бубнов и Патоцкий продлили контракты с "Ислочью" (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
  6. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 30 красавіка 2024.
  7. Бубнов и Туранок стали игроками "Белшины" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
  8. Бубнов, Голенко, Градобоев и Шокуров покинули ФК “Белшина” (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (19 жніўня 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
  9. Пополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги) (руск.). football.by (12 лютага 2022). Праверана 30 красавіка 2024.