Антон Рафаілавіч Брадоўскі
Антон Рафаілавіч Брадоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | нумізмат, калекцыянер мастацтва, музейны супрацоўнік, краязнавец |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1859 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1928 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у |
Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (20 кастрычніка 1859, Новааляксандраўск, цяпер Літва — 17 сакавіка 1928, Віцебск) — беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1875 годзе скончыў Новааляксандраўскае павятовае вучылішча. Працаваў пісьмаводам, даваў прыватныя ўрокі на агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 1881—1882 гадах загадчык Васільеўскай казённай цагельні ў Вільні. У 1882—1892 гадах дзясятнік на будаўніцтве крэпасці ў Коўне і ваеннага порта ў Лібаве. У 1893—1918 гадах у інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі.
Прымаў удзел у будаўніцтве помнікаў Кацярыне II і Міхаілу Мураўёву ў Вільні (1897—1898).
У 1915 годзе праз Першую сусветную вайну пераехаў са штабам акругі ў Віцебск.
З дзяцінства займаўся нумізматыкай і калекцыянаваннем прадметаў старажытнасці. Частку калекцыі (каля 4,5 тыс. манет і медалёў, прадметаў археалагічных раскопак, мастацкіх твораў) перадаў Віцебску і на яе аснове ў 1918 годзе заклаў Віцебскі губернскі музей, у якім працаваў загадчыкам, з 1924 года навуковым супрацоўнікам.
Сябра Віцебскай камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва (1919—1924), Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства (1924—1928)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падліпскі А. Брадоўскі Антон Рафаілавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 64—65. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Шишанов В. Штрихи к биографии А. Р. Бродовского.