Перайсці да зместу

Антуан Іванавіч Маёраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антуан Маёраў
Поўнае імя Антуан Іванавіч Маёраў
Нарадзіўся 13 жніўня 1971(1971-08-13)[1] (53 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 67 (5)
1991—1992 Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУкраіна Хімік (Севераданецк) 47 (8)
1993 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 1 (0)
1993 Беларусь Дзвіна (Віцебск) 28 (3)
1994—1996 Беларусь Дынама (Мінск) 62 (10)
1997—1998 Беларусь Дынама-93 (Мінск) 21 (3)
1998 Расія Лакаматыў-НН (Ніжні Ноўгарад) 6 (1)
1999 Расія Тарпеда-Вікторыя (Ніжні Ноўгарад) 17 (1)
1999 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 3 (0)
2001 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 6 (0)
2001 Беларусь Гомель 6 (0)
2016—2017 Беларусь Ашмяны-БДУФК 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2012— Беларусь Зорка-БДУ (жан.) трэнер
2016—2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК
2021—2022 Беларусь Віцебск (жан.)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) трэнер
2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) трэнер
2023—2024 Беларусь Слонім-2017
2024 Беларусь Орша трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Антуан Маёраў (нар. 13 жніўня 1971, Мінск) — беларускі футбаліст і трэнер. Сын савецкага і беларускага арбітра Івана Маёрава[2]. Выступаў за зборную Беларусі па пляжным футболе[3].

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за мінскае «Дынама». У 1998 годзе пераехаў у Расію ў ніжагародскі «Лакаматыў». На заходзе кар’еры выступаў за «Жальгірыс».

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2002—2012 гадах быў футбольным арбітрам, абслугоўваў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

З 2012 года працаваў у жаночай камандзе «Зорка-БДУ». У 2016 годзе ўзначаліў клуб «Ашмяны-БДУФК», заставаўся яго галоўным трэнерам да 2020 года, калі ён спыніў існаванне. У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Віцебска»[4], працаваў на гэтай пасадзе да чэрвеня 2022 года[5].

У ліпені 2022 года стаў памочнікам Юрыя Пунтуса ў рагачоўскім «Макслайне»[6]. У студзені 2023 года ўслед за Пунтусам перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[7], а ў маі 2023 года разам з ім вярнуўся ў «Макслайн», які на гэты час пераехаў у Віцебск[8].

У лістападзе 2023 года пакінуў «Макслайн»[9] і ў снежні быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера «Слоніма-2017»[10]. Пакінуў клуб у чэрвені 2024 года[11]. У ліпені 2024 года года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы»[12], але хутка па сямейных абставінах пакінуў клуб[13].

  1. Antuan Mayorov // Transfermarkt — 2000.
  2. «Семина в Харькове чуть не «прибили». Так он спрятался от милиции в раздевалке». Как белорус судил чемпионат СССР (руск.). by.tribuna.com (13 снежня 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
  3. История сборной (руск.). Ассоциация «Федерация пляжного футбола» Республики Беларусь. Праверана 16 красавіка 2024.
  4. Антуан Майоров возглавил женскую команду "Витебска" (руск.). football.by (20 верасня 2021). Праверана 16 красавіка 2024.
  5. Антуан Иванович Майоров покидает клуб! (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (30 чэрвеня 2022). Праверана 12 красавіка 2024.
  6. Антуан Майоров пополнил тренерский штаб "Макслайна" (руск.). football.by (21 ліпеня 2022). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Помогать Пунтусу в "Нафтане" будут Стрипейкис и Майоров (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. Антуан Майоров будет ассистентом Юрия Пунтуса в "Макслайне" (руск.). football.by (31 мая 2023). Праверана 16 красавіка 2024.
  9. Антуан Майоров покинул "Макслайн" (руск.). football.by (29 лістапада 2023). Праверана 16 красавіка 2024.
  10. Антуан Майоров возглавил "Слоним" (руск.). football.by (26 снежня 2023). Праверана 16 красавіка 2024.
  11. Майоров покинул пост главного тренера "Слонима-2017" (руск.). football.by (11 чэрвеня 2024). Праверана 7 жніўня 2024.
  12. Антуан Майоров нашел новую команду в первой лиге (руск.). football.by (5 ліпеня 2024). Праверана 7 жніўня 2024.
  13. Антуан Майоров менее месяца проработал в "Орше" (руск.). football.by (30 ліпеня 2024). Праверана 7 жніўня 2024.