Апалон (касмічная праграма)
Апалон | |
---|---|
англ.: Apollo program | |
Герб | |
Названа ад | Апалон |
Краіна | |
Дата пачатку | 1961 |
Дата заканчэння | 1972 |
Кошт | 25 400 000 000 $ |
Пачатковы пункт шляху | Касмічны цэнтр Кенэдзі, White Sands Missile Range[d] і Cape Canaveral Launch Complex 34[d] |
Аператар | Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы |
Мэта праекту ці місіі | Moon landing[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прагра́ма «Апалон» (англ.: Apollo program) — трэцяя праграма пілатуемых касмічных палётаў, ініцыяваная NASA. У часы Эйзенхаўэра, калі з’явіліся першыя ідэі што да праграмы, «Апалон» меркаваўся праграмай палётаў трохмесных караблёў, якая прыйшла б на замену аднамесным караблям праграмы «Меркурый». Наступны ж прэзідэнт, Джон Фіцджэральд Кенэдзі, у сваім звароце да Кангрэса ЗША 25 мая 1961 года вывеў запуск «Апалона» для «пасадкі чалавека на Месяц і вяртання на Зямлю ў бяспецы» да канца 1960-х гадоў у шэраг нацыянальных мэт. У 1962 годзе на замену «Меркурыю» прыйшоў Праект «Джыміні», які працягнуўся да 1966 года. Першы пілатуемы палёт на «Апалоне» адбыўся ў 1968 годзе, а кульмінацыяй праекта стала першая высадка чалавека на Месяц.
Мэта, пастаўленая Кенэдзі — ступіць на Месяц — была дасягнута місіяй Апалон-11, падчас якой астранаўты Ніл Армстранг і Баз Олдрын на Месяцавым модулі 20 мая 1969 года прызямліліся на Месяц (Майкл Колінз заставаўся на месяцавай арбіце ў камандным модулі); усе тры астранаўты паспяхова вярнуліся на Зямлю 24 ліпеня. Пасля Апалона-11 яшчэ ў ходзе 5 місій 10 чалавек пабывалі на Месяцы.
Праграма «Апалон» вялася з 1961 па 1972 год, на дапамогу якой у 1962—1966 гадах вялася адначасова праграма двухмесных караблёў «Джыміні». У ходзе запускаў «Джыміні» былі выпрацаваныя некаторыя тэхнікі і метады палётаў у космас, неабходныя для паспяховага выканання місій «Апалона». У якасці ракеты-носьбіта для праграмы было абрана сямейства ракет «Сатурн».
Нягледзячы на няўдачу на самым пачатку, пажар у кабіне пілотаў Апалона-1 у час перадпалётных выпрабаванняў, які забраў жыцці ўсіх трох астранаўтаў, праграма выканала пастаўленыя задачы. У ходзе праграмы былі ажыццёўлены 6 высадак людзей на Месяц. Сёмы візіт на Месяц у ходзе місіі Апалон-13 быў сарваны з-за выбуху рэзервуара з кіслародам на шляху да Месяца, які разладзіў рухавік каманднага модуля і сістэмы жыццезабеспячэння. Толькі дзякуючы рэсурсу Месяцавага модуля камандзе ўдалося выжыць і вярнуцца на Зямлю.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалон (касмічная праграма)
- Афіцыйны вэб-сайт праграмы «Апалон»Архівавана 28 студзеня 2012. (англ.)
- Apollo photo gallery at NASA Human Spaceflight website Архівавана 6 студзеня 2012. (includes videos/animations)
- Audio recording and transcript of President John F. Kennedy, NASA administrator James Webb et al. discussing the Apollo agenda (White House Cabinet Room, November 21, 1962)
- U.S. Spaceflight History- Apollo Program Архівавана 14 красавіка 2011.
- Apollo Image Atlas almost 25,000 lunar images, Lunar and Planetary Institute
- Project Apollo at NASA History Division Архівавана 24 ліпеня 2008.
- The Apollo Lunar Surface Journal Архівавана 18 чэрвеня 2004.
- The Apollo Flight Journal Архівавана 24 студзеня 2012.
- Праект Апалон, малюнкі і тэхнічныя дыяграмы Архівавана 17 ліпеня 2008.
- Apollo Program Summary Report (Technical) Архівавана 29 верасня 2006.
- The Apollo Program (National Air and Space Museum) Архівавана 31 ліпеня 2008.
- Apollo 35th Anniversary Interactive Feature Архівавана 27 лістапада 2011. (in Flash)
- Даследаванне Месяца: місіі па праграме Апалон
- Архіў Апалона — Вялікая колькасць інфармацыі пра праграму Апалон
- Apollo Flight Film Archive — repository of scanned Apollo flight film (in high resolution).
- NASA History Series Publications Архівавана 4 лютага 2012. (many of which are on-line)
- Зыходныя коды праграм, выкананыя Apollo Guidance Computer (асэмблер)