Перайсці да зместу

Аперацыя «Альберт II»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Альберт II»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 11 лістапада 1942
Месца Пухавіцкі, Беларуская ССР
Прычына дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 2-я Мінская партызанская брыгада
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгады імя Суворава
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгады імя Кутузава
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгады імя Варашылава
Трэці рэйх 14-ы нямецкі паліцэйскі полк СС
Трэці рэйх 2 ахоўных батальёна
Трэці рэйх некалькі танкавых рот, артылерыйскіх дывізіёнаў і спецыяльных падраздзяленняў
Страты
забіта і паране каля 40 чал.
танк
10 аўтамашын
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Альберт II» (ням.: Operation «Albert II») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць 2-й Мінскай партызанскай брыгады ў Пухавіцкім раёне Беларускай ССР 11 лістапада 1942 г.

Праводзілася сіламі, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Альберт I», 14-га нямецкага паліцэйскага палка СС, 2 ахоўных батальёнаў, некалькіх танкавых рот, артылерыйскіх дывізіёнаў і спецыяльных падраздзяленняў пад камандаваннем обергрупенфюрэра СС Э. фон дэм Бах-Зялеўскага.

Савецкія партызаны сустрэлі праціўніка на загадзя занятай лініі абароны ўздоўж левага берага р. Пціч, каля вёсак Ліпск, Гарэлец, Пясчанка. Аднак нямецкім сілам удалося фарсіраваць р. Пціч ніжэй па цячэнні і выйсці ў тыл партызанам каля в. Пясчанка. Але ў фланг нямецкім падраздзяленням ударылі партызанскія атрады імя Суворава і Кутузава, пасля чаго немцы былі вымушаны спешна перайсці да абароны ў чаканні падмацавання. Удзень партызаны ўтрымлівалі занятыя імі пазіцыі, увечары адарваліся ад праціўніка і выйшлі ў Асіповіцкі лес. Партызаны брыгад імя Варашылава і 2-й Мінскай знішчылі нямецкія танк, роту, больш за 10 аўтамашын, забілі і паранілі каля 40 чал.

  • «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.