Перайсці да зместу

Армаіс Асатуравіч Саркісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армаіс Асатуравіч Саркісаў
арм.: Արամայիս Ասատուրի Սարգսյան
Дата нараджэння 8 мая 1922(1922-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25)[1] (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Званне яфрэйтар[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Армаіс Асатуравіч Саркісаў (8 мая 1922, Баку — 25 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.

У канцы 1943 года прызваны ў армію Ціміразеўскім райваенкаматам (Масква). У баявых дзеяннях з 1944 года. Камандзір кулямётнага разліку 158-га гвардзейскага стралковага палка (51-ая гвардзейская стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, першы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец гвардыі яфрэйтар Саркісаў 25 чэрвеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся на левы бераг Заходняй Дзвіны. У баі за плацдарм у в. Балбечча Бешанковіцкага раёна удзельнічаў у адбіванні контратак праціўніка і загінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Армаісу Саркісаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Першапачаткова быў пахаваны ў в. Парэчча Бешанковіцкага раёна. Перапахаваны ў в. Мішкавічы Шумілінскага раёна. Яго імя ёсць на абеліску на брацкай магіле ў в. Галыні Бешанковіцкага раёна і ў пашпарце пахавання брацкай магілы ў в. Заграмадзіна Шумілінскага раёна[2].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.