Перайсці да зместу

Армянскі дыван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Культура Арменіі
Літаратура
Архітэктура
Музыка
Тэатр
Танец
Адзенне
Дыван
Мініяцюра
Выяўленчае
мастацтва
Міфалогія
Кнігадрукаванне
Адукацыя
Кіно
Каляндар
Сістэма злічэння
Права
Кулінарыя
Армянскі дыван

Армянскія дываны — тэрмін, які абазначае ворсавыя і бязворсавыя дываны, вытканыя армянамі пачынаючы з дахрысціянскага перыяду (да 301 г.) і да нашых дзён на тэрыторыі Армянскага нагор'я ці за яго межамі. Армянскае ткацтва дываноў непарыўна звязана з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва армян і працягвае традыцыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Галоўным адрозненнем армянскіх дываноў ад персідскіх, азербайджанскіх і іншых дываноў з'яўляецца выкарыстанне арнаментальных матываў са стылізаванымі выявамі жывёл і людзей. Традыцыйна ў Арменіі дыванамі высцілаюць падлогу, пакрываюць унутраныя сцены жылля, канапы, скрыні, сядзенні і ложкі. Дываны яшчэ часта служаць завесамі дзвярных праёмаў, рызніц і алтароў у храмах, імі пакрываюць самі алтары ў цэрквах.