Архітэктурная разьба
Архітэктурная разьба́ — арнаментальная ці сюжэтная кампазіцыя, выкананая спосабам мастацкай апрацоўкі (на дрэва, камень, Разьба па ганчы) для дэкору будынкаў і збудаванняў, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Упрыгожвае фасады і інтэр'еры будынкаў, надае ім мастацкую каштоўнасць, узбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную будову, кантрастна вылучае найбольш значныя элементы кампазіцыі, падкрэслівае архітэктоніку будынкаў і збудаванняў.
Вядома з даўніх часоў у Старажытным Егіпце і Грэцыі, Індыі. На Русі вядомая з XII ст. у Ноўгарадзе. Асабліва пашырана з XIX ст. на тэрыторыі сучасных Архангельскай, Кастрамской, Маскоўскай, Томскай, Уладзімірскай абласцей Расіі, а таксама ў такіх краінах Еўропы, як Венгрыя, Славакія, Фінляндыя, Польшча, Швецыя, Нарвегія, Данія і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958;
- Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
- Сахута, Я.М. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978;
- Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн., 1978;
- Xіцько І. П. Мастацтва разьбы па дрэве. Мн., 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх