Арыстарх Апалонавіч Белапольскі
Арыстарх Апалонавіч Белапольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (13) ліпеня 1854 ці 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1934[2][3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія і астрафізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Жансена[d] (1898) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыстарх Апалонавіч Белапо́льскі (руск.: Аристарх Аполлонович Белопольский; 13 ліпеня 1854, Масква — 16 мая 1934) — рускі і савецкі астрафізік, акадэмік РАН (1903).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).
Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай (радыяльнай) хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах пераменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасова з іншымі астраномамі).
Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/belopolsky.htm
- ↑ Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Aristarch Apollonowitsch Belopolski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены АН СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астрафізікі Расіі
- Астрафізікі СССР
- Астраномы Расійскай імперыі
- Астраномы СССР