Аўсянка (Горацкі раён)
Аграгарадок
Аўсянка
|
Аўся́нка[1] (трансліт.: Aŭsianka, руск.: Овсянка) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Аўсянкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1643 як вёска ў Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2]. У 1695 г. — вёска, 12 дв., Кішчыцкага войтаўства Шклоўскага графства, шляхецкая ўласнасць. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі, Капыскі, з 1861 г. Горацкі павет Магілеўскай гуюерні. З 1878 г. маёнтак Аўсянка ва ўладанні З. Дзянісава, 194 дзесяцін зямлі. У 1880 г. — 160 жых., частка вяскоўцаў займалася бандарствам, вырабамі розных бытавых рэчаў з лыка і кары.
У 1897 г. — 285 жых., Гарадзішчынская вол. У 1909 г. — 374 жых., тут знаходзіліся млын, магазін, школа, лесапільны завод. З 26. 04. 1919 г. — у Горацкім павеце Гомельскай, з 27.07.1922 г. Смаленскай губерні РСФСР, з 20. 08. 1924 г. у Любіжскім сельсавеце Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР (да 26.07.1930 г.), з 20.02.1938 г. Магілёускай вобоасці. У 1926 г. — 76 дв., 410 жых.
У 1934 г. арганізаваны калгас «ХVІІ партз’езд». У ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З кастрычніка 1941 г. да лістапада 1942 г. у вёсцы дзейнічала падпольная група (кіраўнік В. К. Асюцін). У сакавіку і верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску (82 дв.), загубілі 7 жых. Вызвалена 26.06.1944 г. На ўскраіне вёскі ў 1973 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых у вайне 264 землякоў з вёсак сельсавета (43 з іх жыхары вёскі Аўсянка), пастаўлена стэла. Пасля вайны вёска і калгас адноўлены. З 28 верасня 1959 года цэнтр Любіжскага сельсавета[3]. Цяпер вёска — цэнтр калгаса «Аўсянка» (да лютага 1992 г. калгас "ХVІІ партз’езд). З 5 чэрвеня 1992 года — цэнтр Аўсянкаўскага сельсавета. Тут размешчаны ферма буйнай рагатай жывёлы, свінагадоўчы комплекс і інш.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 195v.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўся́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Аграгарадок Аўсянка