Аўсянкаўскі сельсавет
Аўсянкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аўсянка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 149 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2233 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Аўся́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Аўсянка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Любіжскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Любіж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі) скасаванага Бельскага сельсавета Дрыбінскага раёна, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Аўсянка[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)[2]. 5 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палёнкаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Аўсянкаўскі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1627 чалавек[3], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.