Балатнакветнік
Выгляд
Балатнакветнік | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Nymphoides Ség., 1754 | ||||||||||||||
|
Балатнакве́тнік, Німфейнік[3][4] (Nymphoides) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя водныя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце шчыльнае, скурыстае, плавае на паверхні вады. Кветкі на доўгіх кветакносах, жоўтага або белага колеру, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.
Віды і распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 25[4] відаў (34 віды[5]), распаўсюджаных пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе, у т.л. на тэрыторыі Беларусі на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне сустракаецца балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata)[4].
Растуць у стаячай вадзе заток азёр і рэк, старыцах, сажалках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ Nymphoides (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балатнакветнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 240.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Болотноцветник — род Nymphoides: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Мотяшенко Г. В. Болотноцветник // Программа «Энциклопедический фонд России» Russika.Ru (руск.)
- Nymphoides (англ.) // The Plant List