Бальнеатэрапія
Выгляд
Бальнеатэрапі́я (лац.: balneum — «лазня, купанне» + грэч. therapéia — «лячэнне»)[1][2] — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.
Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі:
- агульныйя і мясцовыя ванны
- купанне ў лячэбных басейнах
- пітное спажыванне водаў
- прамыванне-арашэнне кішэчніка
- інгаляцыі.
Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.
Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А.М. Прохоров. — 4-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 1600 с.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.201
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).