Баравікі (Мядзельскі раён)
Вёска
Баравікі
|
Баравікі́[1] (трансліт.: Baraviki, руск.: Боровики) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Працавала школа граматы, дзе ў 1896—1897 навучальным годзе навучалася 9 хлопчыкаў.
У 1921—1939 гадах вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 12.10.1940 года ў Сіўцоўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года Мядзельскага раёна, з 08.06.1963 — у Крывіцкім гарпасялковым Савеце.
У 1949 годзе 40 сельскіх гаспадарак аб’ядналі ў калгас «Сцяг Перамогі». З 19.06.1974 года вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі).
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Баравікі ўвайшлі ў склад апошняга[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1904 год — 211 жыхароў
- 1908 год — 237 жыхароў
- 1921 год — 38 двароў, 207 жыхароў
- 1960 год — 213 жыхароў
- 1997 год — 31 двор, 66 жыхароў
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Borowiki, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 211.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх