Баявыя дзеянні
Баявыя дзеянні — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач часцямі, злучэннямі і аб'яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзенне вайны на аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным узроўнях.
Вядзенне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяннямі. Такім чынам, баявыя дзеянні ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), арміі і карпусы, якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.
Разнавіднасцямі баявых дзеянняў з'яўляюцца баявыя дзеянні войскаў (сіл) проціпаветранай абароны (ППА), ваенна-паветраных сіл (ВПС), ваенна-марскога флоту (ВМФ) і да т.п.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя віды:
Дапаможныя віды:
- сустрэчны бой;
- акопны бой;
- тактычная перагрупоўка і да т.п.
Характар
[правіць | правіць зыходнік]На сучасным этапе баявыя дзеянні характарызуюцца наступнымі рысамі:
- рашучасць мэт;
- вялікі прасторавы размах;
- высокая манеўранасць;
- дынамічнасць;
Якасць арганізацыі баявых дзеянняў разам з баявымі ўласцівасцямі ўзбраення і ваеннай тэхнікі вызначаюць эфектыўнасць баявых дзеянняў.
У пажарнай ахове
[правіць | правіць зыходнік]Баявыя дзеянні — прадугледжанае Статутам арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў пажарнай аховы для выканання асноўнай баявой задачы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — 637 с. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).;
- Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)