Перайсці да зместу

Ваенная тапаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема апорнага пункта мотастралковай роты. Прыклад з Баявога ўстава Сухапутных войскаў УС СССР
Умоўны знак роты НАТА

Вае́нная тапагра́фія[1] — галіна тапаграфіі, спецыяльная ваенная дысцыпліна, якая вывучае спосабы і сродкі ацэнкі мясцовасці, арыентавання на ёй і выканання палявых вымярэнняў для забеспячэння баявой дзейнасці войскаў, правілы вядзення рабочых тапаграфічных карт камандзіраў і распрацоўкі графічных баявых дакументаў.

Ваенная тапаграфія грунтуецца на дасягненнях геадэзіі, картаграфіі і асновах ваеннай навукі і ўключае распрацоўку тэорыі і практыкі тапографа-геадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, арганізацыю і методыку тапаграфічнай падрыхтоўкі войскаў, вывучэнне тапаграфічных карт, аэрафотаздымкаў і іншых дакументаў пра мясцовасць і выкарыстанне іх для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў, сродкаў і метадаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў; складанне баявых графічных дакументаў і іншыя. У ваеннай тапаграфіі выкарыстоўваюцца спецыяльныя ўмоўныя знакі, якімі на картах адлюстроўваецца інфармацыя аб стане войскаў, іх складзе, аб пунктах дыслакацыі, пазіцыях, напрамках дзеянняў.

Ваенная тапаграфія як від падрыхтоўкі (дысцыпліна) уваходзіць у склад праграм ваенна-навучальных устаноў і ў праграмы баявой падрыхтоўкі частак і падраздзяленняў радоў войскаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]