Ваенная палітыка
Вае́нная палі́тыка[1] (замеж. Нацыянальная абаронная палітыка) — састаўная частка агульнай палітыкі краіны ў галіне ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі, якая непасрэдна звязана са стварэннем ваеннай арганізацыі дзяржавы.
Дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Ваенная палітыка — састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і іншых суб'ектаў улады, непасрэдна звязаная са стварэннем і развіццем ваеннай арганізацыі, яе падрыхтоўкай, здольнасцю і гатоўнасцю да ўжывання сродкаў узброенай барацьбы для абароны дзяржавы і дасягнення іншых яго палітычных мэтаў. Ваенную палітыку ў той ці іншай краіне могуць праводзіць як дзяржава, кіруючыя партыі і арганізацыі, так і апазіцыйныя сілы і арганізацыі.
Выпрацаваная ваенная палітыка канкрэтызуецца ў афіцыйных ваенных дактрынах, ваеннай стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Нярэдка ў яе межах вылучаюць абаронную палітыку, звязаную з абаронай гэтай дзяржавы. Абаронная палітыка часам трактуецца як сінонім ваеннай, каб не рабіць акцэнт на ваенным баку справы ва ўмовах пераменаў у знешняй палітыцы дзяржавы (Англасаксонская сістэма).
Таму можна сказаць, што абаронная палітыка (палітыка ў галіне абароны) і есць палітыка дзяржавы і яго органаў, накіраваная на надзейную абарону дзяржавы ад знешняй пагрозы (вонкавага нападу). Яна выпрацоўваецца і праводзіцца ў рамках афіцыйнай дзейнасці ўладаў канкрэтнай дзяржавы. Абаронная палітыка паслядоўна ахоплівае падрыхтоўку народа і ўзброеных сіл да адпору агрэсіі, а таксама падрыхтоўку да гэтага цяжкага выпрабавання эканомікі, сістэм аховы здароўя, адукацыі і выхавання, магчымасцяў культуры і мастацтва.
На сенняшні дзень вядома 20 палітычных і ідэалагічных сістэм, у якіх ваенная палітыка мае свае асаблівасці:
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]- прадухіленне войнаў і ваенных канфліктаў;
- забеспячэнне надзейнай абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы;
- падрыхтоўка дзяржавы, народа і ўзброеных сіл да адпору любому агрэсару;
- умацаванне ваеннай моцы дзяржавы;
- развіцце абароннай прамысловасці;
- усебаковае ўдасканаленне ваеннага будаўніцтва;
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- «Халодная вайна» — глабальная геапалітыка ЗША і іх саюзнікаў супраць Савецкага Саюза і яго саюзнікаў, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х да пачатку 1990-х гадоў.
- «Псіхалагічная вайна» (Інфармацыйная вайна) — мэтанакіраваныя дзеянні дзяржавы, прынятыя для дасягнення інфармацыйнай перавагі шляхам нанясення шкоды інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і інфармацыйных сістэм іншай дзяржавы пры адначасовай абароне ўласнай інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і інфармацыйных сістэм накіраваныя на стварэнне пазітыўнага аблічча дзяржавы-агрэсара.
- «Гонка ўзбраенняў» — палітычнае супрацьстаянне двух або некалькіх дзяржаў (а часцей — цэлых ваенных блокаў) за перавагу ў вобласці ўзброеных сіл. У ходзе такога супрацьстаяння кожны з бакоў вырабляе велізарныя запасы зброі, спрабуючы ўсталяваць парытэт з праціўнікам ці абагнаць яго.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Энцыклапедыі
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
- Большая советская энциклопедия (БСЭ), Третье издание, выпущенной издательством «Советская энциклопедия» в 1969—1978 годах в 30-ти томах;
- Политика военная(недаступная спасылка) // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 6).;
- Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.);
- Пограничный словарь. — М.: Академия Федеральной ПС России. 2002 год;
- В. Н. Коновалов Политология, Словарь. — М: РГУ. 2010 год.
Навучальныя дапаможнікі і навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Карл Клаузевиц О войне. Архівавана 23 снежня 2009.
- Конышев В.Н. Военная стратегия США после окончания холодной войны. - СПб.: Наука, 2009. ISBN 978-5-02-025555-5
- Конышев В.Н., Сергунин А.А. Современная военная стратегия: Учебное пособие для студентов ВУЗов. - М.: Аспект-Пресс, 2014. ISBN 978-5-7567-0745-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асновы ваеннай палітыкі на афіц.сайце Міністэрства абароны Беларусі Архівавана 12 красавіка 2016.