Беларуска-расійскі слоўнічак Гарэцкага
Выгляд
Беларуска-расійскі слоўнічак Гарэцкага | |
---|---|
Аўтар | Максім Іванавіч Гарэцкі |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Беларусь |
Выпуск | 1925 |
Месца публікацыі | Мінск |
Папярэдняя | Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік |
«Беларуска-расійскі слоўнічак» — перакладны слоўнік, складзены Максімам Гарэцкім. Выдадзены ў 1925 годзе ў Менску ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Трэцяе, пераробленае выданне ранейшага «Невялікага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1919, 1921 год, Вільня). Выдаваўся як часовая падмога ў справе беларусізацыі БССР, да выхаду з друку больш поўнага слоўніка М. Байкова. Выданне Гарэцкага было папулярным, выйшла 15 тысяч асобнікаў. А кішэнны фармат быў зручны ў карыстанні.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуска-расійскі слоўнічак = Белорусско-русский словарик / Максім Гарэцкі. — Выд. 3-е (пераробленае). — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — 175 с. ; 15 см. — 15000 экз. — 40 к.