Ваенны руска-беларускі слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны руска-беларускі слоўнік
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 1933

«Ваенны руска-беларускі слоўнік» — руска-беларускі перакладны слоўнік ваеннай тэрміналогіі. Слоўнік быў апублікаваны ў 1933 г. як 25 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія». Публікацыя тэрміналагічных выданняў з 1929 года ажыццяўлялася пры Інстытуце мовазнаўства АН БССР[1].

Аўтары слоўніка аддавалі перавагу адзінкам інтэрнацыянальнага паходжання, паколькі даўнейшыя запазычанні актыўна функцыянавалі ў войску, а новыя інтэрнацыяналізмы актыўна пранікалі ў ваенную сферу разам з новай тэхнікай і ўзбраеннем, што паступалі ў армію[1].

Прадмова да слоўніка яскрава адлюстроўвае і палітычную, і моўную сітуацыю, якая пачала складвацца ў краіне. Так, Ваенна-тэрміналагічная камісія бачыць сваёй задачай «даць такі слоўнік, які быў бы пазбаўлены архаізмаў, палёнізмаў, што імкнуліся ўкараняць у армію нацдэмы, выходзячы з клясавых буржуазна-рэстаўратарскіх тэндэнцый»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская навуковая тэрміналогія.- Вып. 25. Ваенны руска-беларускі слоўнік. — Мінск, 1933.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Ляскевіч, С. Г. Этапы фарміравання і крыніцы беларускай ваеннай тэрміналогіі / С. Г. Ляскевіч, К. Л. Ляскевіч // Язык. Общество. Медицина : материалы XV Юбилейной Республиканской научно-практической студенческой конференции и XII научно-практического семинара, Гродно, 29 октября 2015 года / отв. ред. Е. П. Пустошило. — Гродно: Гродненский государственный медицинский университет, 2016. — P. 444—447.