Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны
Аўтар Мікалай Васілевіч Шатэрнік
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 1929
Месца публікацыі Мінск

«Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» — перакладны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Шатэрнікам. Выдадзены ў 1929 годзе ў Менску. Змяшчае каля 9 тысыч слоўнікавых артыкулаў, уключае агульнанародны і рэгіянальны лексічны матэрыял з 35 населеных пунктаў Пухавіцкага, Смілавіцкага і Шацкага раёнаў. Пераважная большасць слоў (прыкладна 90 %) зафіксавана ў вёсцы Старына, дзе нарадзіўся і вырас аўтар[1].

Мікраструктура слоўніка мае шмат агульнага з арганізацыяй слоўнікавых артыкулаў у «Віцебскім краёвым слоўніку». Рэестравыя словы фіксуюцца, як правіла, у зыходных формах. Пасля ў дужках з адпаведнай паметай нярэдка прыводзяцца і некаторыя іншыя іх формы: пры назоўніках — формы роднага склону адзіночнага ліку (або множнага, калі назоўнік pluralia tantum); павелічальныя, памяншальныя і ласкальныя формы пры якасных прыметніках[1]:

Клець, і, ж. — небольшой амбар для хранения зерна и разн. продуктов. Прынясі сала с клеці. В. Старына. Кладзі гной на поле густа, то ў клеці ня будзе пуста. Прык. В. Дайнава, Пух. р.
Клешч, а, м. (Acarus L.) — клещ. Сабака ўсё трэцца: мусіць кляшчэ ў яго ё. В. Старына.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі