Практычны расійска-беларускі слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Практычны расійска-беларускі слоўнік
Аўтар Мікола Байкоў і Максім Іванавіч Гарэцкі
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 1924
Месца публікацыі Мінск
Лагатып Вікікрыніц Электронная версія ў Вікікрыніцах

«Практычны расійска-беларускі слоўнік» — адзін з першых аб’ёмных двухмоўных слоўнікаў 1920-х гг., складзены М. Байковым і М. Гарэцкім. Выдадзены ў 1924 годзе ў Менску ў Белтрэстдруку, другое выданне, дапрацаванае выдадзена ў 1926 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Змяшчае каля 20 тысяч слоўнікавых артыкулаў. Ён змяшчае агульнаўжывальную лексіку, а таксама асобныя тэрміны, пазначаныя спецыяльнымі паметамі. Першае і другое выданні слоўніка істотна адрозніваюцца, што сведчыць як пра навуковую эвалюцыю аўтараў, так і пра станаўленне метадалогіі лексікаграфічнага апісання[1].

Другое выданне слоўніка, 1926

Калі ў 1926 г. выйшла з друку другое выданне слоўніка, у ім, на адрозненне ад першага выдання 1924 г., было адлюстравана пашырэнне акання на ўсе запазычаныя словы, ігнаруючы правіла ў версіі Б. Тарашкевіча, згодна з якім галосны о ў запазычаных словах у значнай меры не павінен быў падпарадкоўвацца заканамернасцям беларускай мовы[2].

Спасылаючыся на гэтую акалічнасць, у пачатку 1926 г. рэдакцыя часопіса «Асвета» ў спецыяльнай заяве абвясціла, што ў сваёй практыцы яна адмаўляецца праводзіць размежаванне запазычаных слоў на абеларушаныя і неабеларушаныя і любы ненаціскны о ў запазычаных словах будзе перадаваць праз а[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]