Перайсці да зместу

Беларуская нафтавая кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская нафтавая кампанія
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2007 год
Прадукцыя Бензін, бітум, мазут
Сайт www.bnk.by

ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» — беларуская кампанія, якая займаецца імпартам нафтапрадуктаў і сыравіны для перапрацоўкі і рэалізацыяй нафтапрадуктаў на экспарт. Прадпрыемства было створана 17 мая 2007 года. Акцыянерамі прадпрыемства сталі найбуйнейшыя ў Рэспубліцы Беларусь кампаніі, якія займаюцца нафтаздабычай і нафтаперапрацоўкай — «Беларуснафта», Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і «Нафтан».

Даччыная кампанія «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 года была ўнесена ў санкцый спіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэнне, што кампанія кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, які нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі[1][2].

Зноскі

  1. UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus (англ.). Франс Прэс  (укр.). mint  (англ.) (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
  2. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).