Беларусь перадусім!
Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».
У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Беларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі (Польскай Рэспубліцы) Альбін Стаповіч напісаў песню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Пазней гэтая песня стала гімнам Саюза беларускай моладзі і ўвайшла ў «Юнацкі сьпеўнік»[1].
Крама нацыянальнай беларускай сімволікі «Мой модны кут» выпусціла серыю цішотак, на якіх, акрамя малюнка, напісаны спокліч «Беларусь перадусім»[2].
Надпіс «Беларусь перадусім» нанесены на адваротны бок медаля «Гонар і Годнасць», заснаванага ў 2023 годзе Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі для ўзнагароджання асоб, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі[3].
Цікавінкі[правіць | правіць зыходнік]
- 15 лістапада 2016 года ў Гродне была прэзентаваная кніга, прысвечаная Генадзю Бураўкіну, пад назвай «Перадусім Беларусь»[4].
- У 2012 годзе гурт «JAR» выдаў альбом «Беларусь перадусім» з аднайменнай песняй у ім[5].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
У СМІ[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Хамайда напярэдадні Дня Волі нагадаў віцебчукам, што «Беларусь перадусім!» Архівавана 13 ліпеня 2020.
- «Беларусь перадусім!» Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі
- БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ! Архівавана 8 ліпеня 2020.
- Заява Партыі БНФ 17 сакавіка 2020 году: «Беларусь перадусім» Архівавана 19 верасня 2020.